Нуда з алкаголем прывялi да пажару

Источник материала:  
04.09.2009 — ЧП

62-гадовая жыхарка вёскi Дуравiчы Буда-Кашалёўскага раёна падпалiла ўласны дом, наважыўшыся закончыць жыццё самагубствам, аднак у апошнi момант пакiнула жытло, якое гарэла, паведамiлi ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Жанчына патлумачыла свае паводзiны тым, што стамiлася ад адзiноты i такiм чынам хацела вырашыць сваю праблему, але не змагла давесцi задуманае да канца. Мяркуецца, што на падобныя дзеяннi пенсiянерка рашылася ў стане алкагольнага ап'янення. Пазней высветлiлася, што знiшчаная агнём хата належала мясцовай гаспадарцы, у сувязi з гэтым узбуджана крымiнальная справа.

БЕЛТА.

 

 

←В Гомеле будут судить серийного насильника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика