Чацвёра загiнулi па дарозе ў Мiнск

Источник материала:  
02.09.2009 — ЧП

На 64-м кiламетры аўтадарогi Мiнск—Вiцебск у вынiку лабавога сутыкнення развiталiся з жыццём тры жанчыны i хлопчык, якому 7 верасня павiнна было споўнiцца два годзiкi.

— У ДТЗ, якое адбылося ў Лагойскiм раёне, загiнулi кiроўца аўтамашыны "Рэно-19" i яе пасажыры — знаёмая, яе дачка i ўнук — удакладнiў старшы iнспектар УДАІ МУС Станiслаў САЛАВЕЙ. — Усе яны пражывалi на Вiцебшчыне. Няшчасце адбылося, паводле папярэднiх звестак, па вiне 29-гадовага кiроўцы "Аўдзi-100", якi атрымаў правы 2 гады таму. Апошнi вырашыў абагнаць "Рэно" па абочыне. Але няўдалая спроба скончылася сутыкненнем. У вынiку аўтамабiль "Рэно" выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з фурай. Акрамя пасажыраў i кiроўцы "Рэно", якiя загiнулi, ахвяраў больш няма. Кiроўца "Аўдзi" знаходзiцца пад вартай.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

←Число жертв землетрясения в Индонезии достигло 32 человек, десятки людей ранены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика