П'яны мiнчанiн уцiхамiрыў суседзяў аўтаматам Калашнiкава
20.08.2009
—
ЧП
У двары свайго дома ён убачыў мужчыну, якi гаварыў "на павышаным тоне" са сваёй мацi. Малады чалавек нападпiтку вырашыў не пакiдаць без увагi некарэктнае стаўленне да пажылой жанчыны. Прыйшоўшы дадому, ён пераапрануўся ў камуфляж i, прыхапiўшы з сабой копiю пiсталета "SІG SAUER" i аўтамата "АКМ-74", прызначаныя для страйкбола, вярнуўся назад у двор. Аўтаматам ён ударыў мужчыну ў грудзi, а пiсталет навёў на жанчыну, патрабуючы, каб яны разышлiся. Цяпер страйкбалiсту пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волi.
Кар. БЕЛТА.