Местачковы гангстар
17.08.2009
—
ЧП
Надвячоркам у пружанскую краму, якая размешчана на самай ускраiне горада, уварваўся невядомы i стаў пагражаць прадметам, падобным на пiсталет.
Такiм чынам ён забраў выручку у суме адзiн мiльён 718 тысяч рублёў i бутэльку гарэлкi. Гэтага рабаўнiку падалося мала i ён адабраў яшчэ 100 тысяч рублёў у выпадковага пакупнiка. Па гарачых слядах затрыманы непрацуючы жыхар Брэста 1984 года нараджэння.
Яна СВЕТАВА.