Рэвальвер, патроны, выбухоўка...

Источник материала:  
17.08.2009 — ЧП

За 550 долараў адзiн з жыхароў Мастоўскага раёна разлiчваў прадаць рэвальвер калiбру 7,62 мм, 15 патронаў да яго i 2890 грамаў вырабленага на аснове гексагену выбуховага рэчыва. Заведзена крымiнальная справа па факце незаконнага набыцця, захоўвання i збыту зброi, боепрыпасаў i выбуховых рэчываў.

Паводле iнфармацыi прэс-службы УКДБ па Гродзенскай вобласцi, у ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў i следчых дзеянняў па месцы жыхарства гэтага чалавека, якi затрыманы, выявiлi таксама пнеўматычную вiнтоўку, абрэз ствала ад наразной вiнтоўкi часоў Вялiкай Айчыннай вайны, каля 300 грамаў пораху, паляўнiчыя патроны, армейскi iмпульсны металашукальнiк. Акрамя таго, у лясным масiве каля вёскi Лунна выяўленыя i абясшкоджаныя спецыялiстамi вайсковай часцi 5522 тры 50-мiлiметровыя мiнамётныя мiны перыяду Вялiкай Айчыннай вайны, якiя гэты грамадзянiн раней знайшоў падчас несанкцыянаваных раскопак.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

←В Пружанском районе за грабеж в магазине задержан житель Бреста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика