Налепкi на новы лад: першыя стыкеры ў Viber на беларускай мове

Источник материала:  
31.12.2015 13:18 — Новости Hi-Tech


Напярэдадні навагодніх святаў у Viber з’явіліся налепкi (стыкеры) на беларускай мове: гэта першы пак з нацыянальнай тэматыкай за ўвесь час існавання гэтага папулярнага мэсэнджара з беларускімі каранямі.

Налепкi за нейкія пару гадоў сталі паўнапраўнымі жыхарамі вэб-прасторы. Калі раней яны выкарыстоўваліся толькі ў адным японскім мэсэнджары, пра існаванне якога ведалі бадай некалькі сяброў, то зараз рыжага лупатага ката шле вам нават мама, а тэставыя заданні для дызайнераў могуць гучаць так: «Намалюйце персанажа для налепак».

Да налепак пачалі ставіцца з належнай павагай і перасталі блытаць з папяровымі налепкамі, калі высветлілася, што ўсе гэтыя смешныя зайчыкі і панды змаглі вывесці віртуальныя зносіны на новы ўзровень і зрабіць нашу перапіску ў два, а то і ў тры разы больш эмацыйнай і разнастайнай.

Навагоднiя налепкi пад назвай «Традыцыi на новы лад» заслугоўваюць ўвагі найперш праз сваю стопрацэнтную беларускасць: выкарыстоўваецца толькі беларуская мова, беларускія жартоўныя выказванні і традыцыйныя навагоднія і калядныя героі: Святы Мікалай, снегавік і каза, якія не саступаюць у абаяльнасці заморскім персанажам. Упэўненыя, што ў мінулым годзе падчас навагодніх святаў вам іх не хапала!

Зараз магчымасць павіншаваць блізкіх і сяброў на беларускай мове ды з гумарам ёсць у кожнага, хто запампуе гэты бясплатны пак, а для нашых суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, ён стане цёплым напамінам пра родную мову і традыцыі.

http://stickers.viber.com/pages/bulbash_by

Налепкi на новы лад: першыя стыкеры ў Viber на беларускай мове



←Смартфон Microsoft Surface Phone получит процессор Intel Core M

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика