Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Источник материала:
23.07.2014 17:58 — Новости Hi-Tech

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

У ноч з 21 на 22 ліпеня прайшоў гранд фінал турніру «The Іnternational 2014» па кібердысцыпліні Dota 2 з прызавым фондам у 10.5 міліёна даляраў! Так што такое гэта Дота і, як у яе гуляюць, і яшчэ зарабляюць вялікія грошы? Працягвая тэму кіберспорта ў нашай краіне карэспандэнт 21.by пабываў на праглядзе самага буйнага турніра па Dota 2 у клубе «Піраты» і разам з аматарамі гэтай гульні падзяліўся меркаваннем ад падзеі. 

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Калісці Dota, а больш правільна - Defense of the Ancients (абарона Старажытных) была карыстальніцкай мапай для гульні Warcraft III і з’явілася, прыкладна, у 2003 годзе. Але вядомась дадатка прыйшла з распапрацоўнікам пад нікам IceFrog. У 2009 кампанія Valve прыняла на працу IceFrog'а, а летам 2010 падала заяўку на рэгістрацыю гэтай гандлёвай маркі і 13 кастрычніка анансавала Dota 2 – самастойную гульню на аснове дадатка да Warcraft III. Правіла гульні даволі просты: прыймаюць удзел дзве каманды па пяць чалавек, кожны гулец выбірае персанажа з калоды у 107 ўнікальных герояў. Асноўная мэта для перамогі -  знішчыць трон каманды суперніка, які знаходзіцца на супрацьлеглай тэрыторыі. Але, як і у шахматах, тут могуць быць розныя тактыкі, залежныя ад выбраных герояў, а таксма прафесіяналізм гульцоў. Звычайна, адна партыя па Доце працягваецца ад 15 да 45 хвілін.

Падзяліўся сваім меркаваннем геймер Аляксандр:

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Сёння я першы раз на такім праглядзе, збіраўся прыйсці спецыяльна на гранд-фінал. Знаёмыя параілі менавіта “Піраты”. Сам гуляю ледзь не з самага пачатку існавання Доты, а ў другую частку недзе год і за гэты час правёў каля 600 двубояў. Гульню можна назваць адной з самых балансаваных, але яшчэ недапрацоўкі. Яшчэ забаўляўся «Heroes of Newerth», дзе я ўдзельнічаў у турнірух на прасоры СНД. Пакуль на спаборніцтвах па Dota 2 яшчэ не удзельнічаў. Канешне ж, Доту можна назваць відам спорта, гледзячы толькі на прызавы фонд «The Іnternational 2014», гульня будзе яшчэ далей развівацца, як у свеце, так і ў Беларусі. Часамі гуляю ў старую «Quake III», дзе яшчэ можна знайсць некаторыя сервера.

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Сёлета праводзіцца чацвёрты штогадовы турнір «The Іnternational» у горадзе Сіэтл, ЗША. Фактычна яго можна назваць неафіцыйным Чэмпіянатам свету па Dota 2. Па выніку адборачнага туру і запрашэнням у фінальную частку трапілі 16 каманд свету, прычым пяць з іх – кітайскія. Далей кожная каманда паміж сабою сустрэлася аднойчы ў фармаце лігі і восем лепшых каманд трапілі ў плэй-оф турніру. І, па выніку гэта стадыі, за права змагацца за пяць міліёнаў даляраў выйшлі кітайскія каманды «Vici gaming» і  «NewBee». Прайграўшы бок атрымлівае 1,4 міліёна даляраў.

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Сам прагляд фіналу арганізавала кампанія ESFXTV. Наведвальнікі маглі пагуляць ва ўлюбёную гульню, а таксма ў xBox 360. Арганізатары падзеі сумесна з беларускам камандай PowerRangers разыгралі каштоўныя падарункі. Таксма правадзіўся турнір пад назвай «Цар гары».  

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

 

Адказаў на пару пытанняў арганізатар мерапрыества Максім Захар’еў:

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Якую арганізацыю вы прадстаўляеце і чым яна займаецца?

- Я з’яўляюся прадстаўніком партала ESFXTV - першай кіберспартовай арганізацыі ў Беларусі. Да нядаўняга часу развіццё кіберспорта ў нашай краіне было пастаўлена ніяк, то бок адставала ад тых жа Расіі і Украіны. Наша арганізацыя дала добрыя ўмовы для развіцця беларускай каманды па «Dota 2». Цяпер яны ўваходзяць ў топ 15 лепшых каманды свету па гэтай кіберспартовай дысцыпліне. У гэтым годдзе былі ў кроку ад траплення на «The Іnternational», думаю у наступным сезоне яны будуць праймаць удзел на гэтым турніры. Хутка нашай супольнасці споўніцца год.

Вы займаецеся толькі папулярызацыяй Доты?

- Не, на нашым сайце можна знайсці трансляцыі розных мерапрыемств па Counter-Strike, League of Legends ды па шэрагу іншых кіберспартовых дысцыплін.

Цяжка арганізаваць такое мерапрыемства і знайсці спонсараў?

Арганізацыя такіх падзей рэч даволі цяжкая, асабліва на прасторы кіберспорта, часта бываюць крыху неарганізаваныя людзі. Турніры праводзіць спачатку вельмі складана, па 14-16 гадзін бываем на месцы.

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Ці можна маніцізаваць такія турніры?

- Так, безумоўна, на такіх мерапрыествах гэта магчыма. Мы праводзілі некальні сезонаў беларускага аматарскага турніру «ESFXtv Easy Cup», а бліжэйшай восенню альбо зімою збіраемся арганізаваць вялікае мерапрыемства з удзелам гульцоў «The Іnternational».

Гуляеце самі ў Доту?

- Так, пачаў гуляць літэральна ў верасне мінулага году, калі стаў работаць на ESFX. Спачатку было цікава даведацца з чым прыйдзіцца працаваць, а цяпер ужо гуляю многа.

Якія ставіце прагнозы на будучыню ў развіцці Доты ў Беларусі?

- Па майму меркаванню гэтая кіберспартовая дысцыпліна будзе папулярызавацца і далей. Узяць, напрыклад, «The Іnternational»: на першым турніру прызавы фонд сладаўся з міліёна даляраў, цяпер гэта ўжо амаль 11 міліёнаў! Спадзяюся, што і ў Беларусі будзе болей прафесійных каманд і будзе нейкая канкурэнцыя і, каб беларускі сцяг часцей лунаў на розных кіберспартовых спаборніцтвах.

Якую каманду падтрымлівайце ў фінале?

- Я, насамрэч, сачыў болей за паўфіналам і заўзеў за амерыканскую каманду «Evil Geniuses», бо там ёсць рускамоўны гуляц Артур Бабаеў, і не хацелася бачыць кітайскі фінал. На грандфінале ўсё ж такі буду за «Vici gaming», іх гульня болей падабаецца. 

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

 

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Фінал аказаўся непрадказальным. У першай партыі без усякіх праблемаў перамаглі VG на якіх сталівілі аналітыкі. Другі двубой стаў вырашальным -  NewBee з адносна дрэнным наборам герояў узялі перавагу. Яна трымалася да канца фіналу. Выніковы лік: 3-1, перамагла самая новая каманда Інтэрнэшанала і кожны гулец стаў міліянерам!

Кіберспорт у свеце: як можна стаць міліянерам, гуляючы ва ўлюбёную гульню

Чытаем першы рэпартаж з сэрыі аб кіберспорце. 

Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара.

 

21.by  
←«Белтелеком» увеличил внешний интернет-шлюз Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика