Беларуская чыгунка і расклад цягнікоў у інтэрнэце цяпер і па-беларуску

Источник материала:  
02.04.2013 11:15 — Новости Hi-Tech
Сёння пачала працаваць беларускамоўная версія інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі. Гэта першы крок на шляху стварэння шматмоўных сэрвісаў, паведасляе прэс-служба БЖД. Беларускамоўныя карыстальнікі атрымалі доступ да разнастайнай інфармацыі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, перавозках пасажыраў і грузаў, турызме і адпачынку, а таксама да шэрагу інфармацыйна-даведачных сэрвісаў.
 Па шматлікіх просьбах наведвальнікаў карпаратыўнага інтэрнэт-партала ўведзена беларускамоўная версія інфармацыйнай сістэмы "Расклад руху цягнікоў гарадскіх ліній, рэгіянальных ліній бізнес-класа".
 Для пераходу да беларускамоўнай версіі трэба абраць адпаведную мову інтэрфейса.
←Разработчик Windows? Продай программу Microsoft за 100$

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика