Microsoft патлумачылі, якія дадзеныя беларусаў выдаюцца праваахоўнікам
28.03.2013 12:40
—
Новости Hi-Tech
На гэтым тыдні карпарацыя Microsoft апублікавала справаздачу "2012 Law Enforcement Requests Report" са статыстыкай запытаў з праваахоўных органаў свету, на якія яна адказала летась, падаючы інфармацыю пра карыстальнікаў сваімі паслугамі анлайн (уключна з Hotmail/Outlook.com, SkyDrive, Xbox LIVE, Microsoft Account, Messenger, Office 365) ды, асобна, пра карыстальнікаў акаўнтамі сістэмы сувязі Skype, якая належыць Microsoft.
Беларусь выступае ў гэтай статыстыцы толькі ў адносінах да карыстальнікаў Skype. Карпарацыя Microsoft у 2012 годзе адказала на пяць запытаў ад беларускіх праваахоўных органаў, падаючы інфармацыю – гэтак званыя ідэнтыфікатары – пра 35 карыстальнікаў Скайпу. Паводле Microsoft, гэта былі звесткі наступнага характару:
LoginFirst.Last@xxxxxxx.comPUID0006BFFDA0FF8810First NameFirstLast NameLastStateWashingtonZip98052CountryUSTimezoneAmerica/Los_AngelesRegistered from IP65.55.161.10Date Registered {Pacific}10/24/2007 1:05:18 PMGenderMAge1977Last Login IP64.4.1.11
Сама перапіска і іншыя звесткі, якія адносяцца да зместу перапіскі, галасавой і відэасувязі, выдадзеныя не былі.
Радыё Свабода звярнулася да карпарацыі Microsoft з пытаннем: "Ці Microsoft дае інфармацыю ў адказ на ўсе запыты адносна карыстальнікаў скайпу, якія атрымае зь Беларусі, ці, можа, існуе нейкі механізм, які дазваляе карпарацыі адрозніваць палітычна матываваныя запыты ад іншых, звязаных з крымінальнымі расследаваннямі?"
Катлін Нунан, дырэктар Microsoft па сувязях з грамадзкасцю ў Сярэдняй Еўропе і Еўразіі, адказала:
"Як мы адзначылі ў нашай справаздачы, мы падаем звесткі, якія не ўтрымліваюць кантэнту, толькі ў адказ на прадстаўлены нам дакумент, які з’яўляецца позвай у суд або яе юрыдычным эквівалентам, і толькі тады, калі мы можам праверыць яго сапраўднасць. Калі мы не можам праверыць сапраўднасць запытаў, звязаных з крымінальнымі расследаваннямі, мы не раскрываем звестак пра кліентаў. Наш юрыдычны аддзел разгледзеў усе пяць запытаў з Беларусі, у якіх утрымліваліся факты, якія сведчылі, што ўлады займаліся расследаваннем крымінальных справаў. Напрыклад, у іх ліку было расследаванне крадзяжу з дапамогай выкрадзеных крэдытных картаў. Нагадаем, што ні ў адным выпадку мы не раскрылі зместу інфармацыі, якая перадавалася праз Skype".
Прадстаўнікі Microsoft адмовіліся патлумачыць, на чым палягае праверка сапраўднасці запытаў ад праваахоўных органаў адносна карыстальнікаў Скайпу.
Неафіцыйна мы даведаліся, што карпарацыя Microsoft не захоўвае архіву інфармацыі, якой абменьваюцца карыстальнікі сістэмы сувязі Skype.