У Байнэце з'явілася сацсетка для аматараў літаратуры
26.03.2013 11:10
—
Новости Hi-Tech
Запрацавала першая беларускамоўная сацыяльная сетка для аматараў літаратуры, у межах якой карыстальнікі змогуць ацэньваць, абмяркоўваць, а у будучым, магчыма, і чытаць любімыя творы.
Сайт bookster.by запрацаваў літаральна тыдзень таму, але, як распавяла Naviny.by яго рэдактарка Аляксандра Дорская, праект рыхтаваўся каля двух гадоў.
"Мы рабілі праект разам з мужам, гэта было нашае хоббі, - кажа Аляксандра. - Проста ў нейкі момант мы вырашылі, что ўласна нам не хапае такога кніжнага сайту, а калі гэтага няма ў беларускім інтэрнэце, варта зрабіць яго самім".
Па словах рэдактаркі, Байнэту не хапае не толькі кніжнай сацыяльнай сеткі, але і ўвогуле сайта, які б даваў прастору для беларускай крытыкі, для рэцэнзавання беларускіх кніг. У выніку, разам з мужам Аляксандра заснавала сайт, які аб’яднаў элементы і сацсеткі, і літаратурнага анлайн-часопісу.
Як распавяла Аляксандра, стварэнне літаратурнага сайту не было лёгкім, і за два гады ў заснавальнікаў узнікалі хвіліны адчаю, тым больш што рабіць праект даводзілася на уласныя грошы, а паслугі дызайнераў ды праграмістаў каштуюць нятанна. Такім чынам, праект каштаваў маладой сям’і некалькі тысяч долараў і вялікай кольскасці нерваў.
"Але я зразумела, што калі ты вырашаеш рабіць нават невялікі праект, трэба пасябраваць з праграмістам. Як ёсць асабісты ўрач, так сям’я павінна сябраваць з нейкім праграмістам, зрабіць для яго штосьці жыццёва важнае, каб гэты праграміст быў на тваім баку, - лічыць Аляксандра. - Мы шукалі праграміста для беларускамоўнага праекту і думалі, што ёсць такі чалавек, які зможа за ідэю, для беларускай культуры гэта зрабіць. Але такіх людзей мы не знайшлі".
Зараз "буксцер" ужо працуе, і кожны зарэгістраваны наведнік можа сам дадаваць любімыя кнігі на сайт ці ацэньваць прачытанае па пяцібальнай шкале. Можна таксама пазначыць кнігу кнопкай "не чытаў, але асуджаю" або "не здолеў дачытаць". Акрамя таго, на "буксцеры" можна даведацца пра цікавыя падзеі ў літаратурным жыцці, прачытаць кніжныя навіны, рэцэнзіі, інтэрв’ю з пісьменнікамі.
Пакуль што на "буксцеры" створана база кніг толькі беларускіх выдавецтваў, таму, на думку рэдактаркі, рэгістрацыя на сайце будзе цікавай людзям, якія хочуць атрымліваць інфармацыю пра беларускія кніжныя навінкі, а таксама тым, хто хоча сістэматызаваць сваё чытанне - адзначаць, якія кнігі трэба прачытаць ці якія ўжо прачытаныя. У хуткім часе плануецца дадаць на сайт фрэнд-стужку, якая дапаможа знаходзіць людзей па чытацкіх цікаўнасцях і густах, глядзець, хто як ацэньвае кнігі, рэкамендаваць кнігі сябрам.
У далейшай перспектыве на сайт плануецца дадаць і замежныя кнігі, што зможа зацікавіць ўсіх аматараў чытання.
"Кніжныя сацыяльныя сеткі - гэта распаўсюджаны праект, і ёсць шмат такіх рускіх і замежных сайтаў, - кажа Аляксандра. — Там шмат карыстальнікаў, таму што людзі маюць магчымасць весці свой чытацкі дзённік і знаходзіць новыя ідэі для чытання".
Рэцэнзіі для сайта пакуль пішуць толькі тры літаратурных крытыка, але зараз рэдактар шукае новых аўтараў. Нягледзячы на тое, што прафесійных крытыкаў у Беларусі няшмат, рэцэнзіі і чытацкія водгукі на сайте трэба ўсё ж размяжоўваць, лічыць Аляксандра Дорская. Таму, на яе думку, крытыкі павінны прайсці пэўную верыфікацыю і адрознівацца ад простага карыстальніка. Да таго ж чытачы змогуць сачыць за меркаваннем асобнага крытыка.
"Я прапаноўваю пісаць рэцэнзіі на сайт не толькі прафесійным крытыкам, якіх у беларускай літаратуры не так шмат, але і проста сябрам, якія працуюць журналістамі і добра пішуць, але пры гэтам яны шмат чытаюць і могуць выказваць свае думкі наконт прачытанага", - адзначае Дорская.
Да таго ж, кажа рэдактарка, у Беларусі амаль няма крытыкаў, якія асэнсоўвалі б замежныя кнігі і літаратурныя працэсы, пісалі б пра сусветныя навінкі, бэстсэлеры: "Мы б хацелі заклікаць крытыкаў рэцэнзаваць і замежныя знакавыя кнігі, пісаць пра тое, што варта прачытаць".
Варта адзначыць, што на "буксцеры" не выкладваюцца электронныя варыянты кніг, а творы можна абмяркоўваць дыстанцыйна. На сайце ствараецца нешта накшталт вокладкі с анатацыяй, пад якой можна пачаць абмеркаванне. Але ў будучым заснавальнікі плануюць публікаваць на сайце больш рэальных твораў.
Напрыклад, на "буксцеры" ўжо апублікавана першая казка са зборніка Макса Фрая "Казкі старой Вільні", перакладзеная на беларускую мову Адэляй Дубавец.
Паводле Аляксандры Дорскай, на працягу шасці месяцаў на сайце штотыдзень будзе публікавацца па адной з "віленскіх" казак у перакладзе Дубавец. Акрамя таго, казкі праілюстраваныя малюнкамі перакладчыцы. "Яна непрафесійная мастачка, але ў яе атрымаліся наіўныя і цёплыя малюнкі", - кажа рэдактарка.
Таксама ёсць намер зрабіць на базе "буксцера" пляцоўку для маладых беларускіх аўтараў.
"Плануецца зрабіць рубрыку аднаго твора, у якой штотыдзень адзін аўтар будзе прадстаўляць адзін, на яго думку, самы знакавы твор, а мы будзем прасіць некалькіх крытыкаў напісаць на гэты твор міні-рэцэнзіі", - распавядае Дорская. Па яе словах, на працягу тыдня твор будзе вісець на сайце і чытачы змогуць яго ацэньваць і абмяркоўваць, а пасля, магчыма, будуць абірацца найлепшыя творы.
Зараз на "буксцеры" зарэгістравана больш за 2200 кніг і больш за сотню чытачоў.