Першую беларускамоўную гульню для андроідаў спампавалі больш за 5000 разоў

Источник материала:  
13.02.2013 16:04 — Новости Hi-Tech
Першая беларускамоўная гульня для смартфонаў-андроідаў з’явілася ў кастрычніку 2012 года. PaperHell — прыгоды маленькага намаляванага чалавека — стварыла арт-студыя Pras. Гэтае слова можна перакласці як "папяровы чорцік". Герой гульні бегаў па экране і ратаваўся ад монстраў, якія падалі зверху.




Спачатку PaperHell каштаваў $1, а пасля стаў бясплатным. Ці карыстаўся ён попытам у карыстальнікаў андроідаў?

На гэты момант колькасць спамповак ужо пераваліла за 5000. Прычым найбольш прыгоды папяровага чалавека ўпадабалі амерыканцы (23% спамовак).

На другім месцы Расія (19%) і толькі на трэцім — Беларусь (12%). Пасля з вялікім адрывам ідуць Украіна, Германія, Мексіка і іншыя краіны (менш за 3%).

Што да мовы карыстальнікаў, то расійская і англійская ідуць фактычна нага ў нагу — 35% супраць 33%. Нагадаем, беларускай мовы ў інтэрнэт-краме праграм Google Play няма.

"Ніякай дадатковай рэкламы мы не рабілі, — кажа Мікалай Тамашэвіч. — Спрацавала сарафаннае радыё. Дарэчы, траціна спамповак актыўная — значыцца, людзі карыстаюцца".

Водгукі пра PaperHell розныя. Гульня атрымала 30 ацэнак, сярэдні бал — 4,1 па 5-бальнай шкале. "Не разумее мозг, адкуль такія каментары з ацэнкамі, гульня адстой", — пішуць адны. "Шпілю, не адрываючыся, ужо больш за тыдзень! Усе аднакласнікі пытаюцца, дзе купіў, а я ім: пацаны, яна ж бясплатная!" — даводзяць іншыя.

Што да платнай версіі, то яна карыстаецца нашмат меншым поспехам. Гульню набылі каля 50 чалавек.

Але з сабраных $50 стваральнікам дасталася толькі палова. $25 давялося заплаціць за стварэнне рахунку ў Google Play. 
←Google заплатит Apple $1 млрд. за тесную интеграцию Google Search во все iOS-устройства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика