Інтэрактыўная мапа паўстання Каліноўскага з'явілася ў інтэрнэце
25.01.2013 17:28
—
Новости Hi-Tech
На мапе можна знайсці ілюстрацыі ды тэксты пра беларускія мясцовасці, звязаныя з паўстаннем, яго кіраўніком і ўдзельнікамі.
Сёлета – 150-я ўгодкі паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Мапу стварылі чацвёра ўдзельнікаў ініцыятывы "Беларуская нацыянальная памяць" з дапамогаю сервісу maps.google.com. Яна дазваляе зацікаўленым не толькі праглядаць інфармацыю, але і разам дапаўняць ды дапрацоўваць яе. Таму стваральнікі звяртаюцца да гісторыкаў і краязнаўцаў з просьбаю зрабіць мапу паўстання як мага больш дакладнаю або нават стварыць уласную.
"На сёння пазначаныя каля 150 мясцовасцяў, якія маюць дачыненне як да асобы Кастуся Каліноўскага, гэтак і да паўстання 1863 года ды яго ўдзельнікаў. Можна знайсці таксама гарады, у якіх сёння ёсць вуліцы, названыя ў гонар кіраўніка паўстання. Меткі зроблены трыма колерамі: чырвоным, сінім і зялёным адпаведна", – зазначае кіраўнік "Беларускай нацыянальнай памяці" Анатоль Міхнавец.
Гэта першая інтэрактыўная мапа паўстання. Яна створаная на падставе звестак з навуковай літаратуры ды інтэрнэт-крыніцаў. "Мы ставілі прыблізныя месцы, бо шмат якія звесткі – супярэчлівыя ці недакладныя", – тлумачыць Анатоль Міхнавец. Сэрвіс Google дазваляе дакладна вызначыць каардынаты помніка, будынку або магілы, стваральнікі спадзяюцца на дапамогу зацікаўленых.
Дарэчы, паводле кіраўніка "Беларускай нацыянальнай памяці", палякі ідэю з мапаю, прысвечанаю паўстанню, ажыццявілі яшчэ ў 1910-я гады. Узнікла, яна, натуральна, у папяровым варыянце. Сёння ў Беларусі гэтая дата на афіцыйным узроўні не адзначаецца, а за 150 гадоў так і не было створана ніводнай навуковай мапы паўстання, якая магла б стаць падставаю для інтэрактыўнай.
Свае заўвагі ды прапановы наконт мапы можна дасылаць на электронны адрас "Беларускай нацыянальнай памяці": bielarus.np@gmail.com.