Топ-7 бясплатных беларускіх праграм для iPhone i iPad

Источник материала:  
22.06.2012 17:17 — Новости Hi-Tech
Калі "Наша Ніва" складала рэйтынг беларускіх праграм для смартфонаў на базе аперацыйнай сістэмы Андроід (тут і тут), агулам набралася больш за 10 разнастайных карысных спасылак.

Сітуацыя з канкуруючай аперацыйнай сістэмай iOS выглядае не так прывабна. Уладальнікі айфонаў і айпадаў знайсці столькі разнастайных праграм наўрад ці змогуць. Але і для іх можна знайсці некалькі цікавых спасылак.

1. "У нескладовае" itunes.apple.com/us/app/u-neskladovae/id490196137 На жаль, ні айфон, ні айпад не маюць беларускамоўнай раскладкі. Літару "і" можна знайсці ва ўкраінскім алфавіце, але што рабіць з "ў"? Гэтая простая бясплатная праграма змяшчае "у нескладовае" ў буфер абмена. Цяпер, друкуючы пост у сацыяльных сетках ці тэкставых рэдактарах, можна пстрыкнуць на кнопку "ўставіць" і дадаць літару ў сказ.

2. Праграма перадач http://itunes.apple.com/by/app/tv-guide-by/id479308760 Наступныя дзве праграмы стварыў распрацоўшчык Уладзімір Няхай. Першая з іх паказвае праграму перадач дзясяткаў тэлеканалаў, уключна з кабельнымі. Яна скачваецца аднойчы ў тыдзень і больш не патрабуе доступа ў інтэрнэт. Сярод дадатковых функцый — магчымасць нагадвання пра патрэбную перадачу.

3. Расклад руху http://itunes.apple.com/by/app/transport-timetable-in-minsk/id448211231 У адрозненне ад папулярнай праграмы TransPot на Андроідах, айфонаўская версія патрабуе злучэння з інтэрнэтам, каб спраўдзіць інфармацыю на сайце "Мінсктранса". Праўда, некалькі "любімых" прыпынкаў можна занесці ў раздзел "выбранае". Тады прыбыццё транспарту на іх можна будзе ўбачыць і без падключанага інтэрнэту.

4. Курсы валют http://itunes.apple.com/by/app/kursy-valut-v-minske/id495516322 Мінімалістычная праграма з курсамі абмену даляра, еўра і расійскага рубля ў сталічных абменніках. Пры адсутнасці інтэрнэту паказваюцца апошнія загружаныя лічбы.

5. Тэлебачанне http://itunes.apple.com/by/app/3gtv-vy/id525245242 Праграма 3G TV дазваляе праглядаць адзін з 12 каналаў. Сярод іх расійская і англійская версіі Euronews, "Вести-24", "РИА Новости" і нават цуд айчыннай прапаганды "Беларусь-ТБ". Распрацоўшчыкі заяўляюць, што праграма працуе толькі на тэрыторыі Беларусі. Дарэчы, каб пашырыць спіс каналаў, можна дадаткова ўстанавіць SPB TV.

6. Яндэкс. Коркі http://itunes.apple.com/by/app/yandex.maps/id313877526 Папулярная расійская праграма, якая дапамагае арыентавацца на мясцовасці і адсочваць коркі на дарогах, працуе і на андроідах, і на айфонах з айпадамі. У ёй варта скарыстацца магчымасцю загрузкі мапы населеных пунктаў. Пакуль што з беларускіх гарадоў прадстаўлены толькі Мінск (яго мапа важыць каля 80 мегабайтаў). Спампаваўшы яе загадзя, можна не клапаціцца, што праграма сажрэ шмат трафіку. Цяпер праз інтэрнэт перадаецца толькі інфармацыя аб корках.
 7. Пошук лекаў + база аптэк http://itunes.apple.com/by/app/poisk-lekarstv-v-minske/id514099574 Кошт медыцынскіх прэпаратараў у розных аптэках можа адрознівацца ў 2–3 разы. Каб не пераплачваць лішнія грошы, ды і проста паглядзець, дзе патрэбныя лекі ёсць у наяўнасці, можна ўстанавіць гэтую праграму. Яна шукае прэпараты на сайце 169.med.by. Атрыманыя дадзеныя будуць даступныя і без доступу ў інтэрнэт. Апроч таго, у праграме ўтрымліваецца інфармацыя пра ўсе аптэкі Мінска.
←Первые планшеты Microsoft Surface не будут поддерживать LTE

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика