Еўрапейскія міністры абмеркавалі вызваленне Саннікава ў твітары
16.04.2012 13:29
—
Новости Hi-Tech
Більт і Сікорскі прывіталі вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, а еўрадэпутат Лісек заклікаў міністраў “не забывацца пра іншых”. Ужо ўвечары 14 красавіка міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт напісаў у твітары пра вызваленне Андрэя Саннікава: Карл Більт: “Я вітаю, што вядомы палітык беларускай апазіцыі Андрэй Саннікаў быў вызвалены сёння з-за кратаў”.(У арыгінале: “I welcome that prominent Belarus opposition politician Andrei Sannikov has been released from prison today”).
Праз некалькі хвілінаў калегу падтрымаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі: Радаслаў Сікорскі:“Сапраўды. Мы працягнем палітыку вылучэных умоваў: мала-памалу, усё больш і больш. Шлях беларускай дэмакратызацыі да поўнага дыялогу з ЕС”.(У арыгінале: “Indeed. We will continue the policy of conditionality: less4less,more4more. Democratization BY's road to full dialogue with EU”). Неўзабаве да перапіскі далучыўся польскі дэпутат Еўрапарламента Кшыштаф Лісек: Кшыштаф Лісек:“Добрая навіна, сп. міністр. Але мы не мусім забывацца на іншых. І на дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі ўвогуле”.(У арыгінале: “This is good news, Mr. Minister. But we shouldn't forget about others. And about democracy and human rights in Belarus in general”).