У пятніцу Зямлю накрые магутная магнітная бура
09.09.2011 10:20
—
Новости Hi-Tech
У пятніцу Зямлю накрые магутная магнітная бура
ЗвяздаНа Сонцы адбыліся дзве магутныя ўспышкі, якія могуць прывесці да магнітнай буры ў пятніцу, 9 верасня.
Пра гэта заявіў кіраўнік цэнтра прагнозаў касмічнага надвор'я Інстытута зямнога магнетызму, іонасферы і распаўсюджання радыёхваль (Украіны) Сяргей Гайдаш.
"Апошнімі днямі назіраецца ўсплёск сонечнай актыўнасці. Учора была ўспышка класа М5.5, пасля ў ноч на сераду - Х2.2. Абедзве гэтыя падзеі адбыліся ў актыўнай вобласці 1283, якая знаходзіцца цяпер амаль у цэнтры сонечнага дыска, а значыць, яны будуць уздзейнічаць на Зямлю", - сказаў Гайдаш.
Паводле слоў Гайдаша, ужо ўчора быў зафіксаваны рост плыні пратонаў ад Сонца, хоць ён пакуль не дайшоў да ўзроўню, небяспечнага для касмічнай тэхнікі. Рост будзе працягвацца.
"Праз некалькі дзён да Зямлі дойдзе плынь сонечнай плазмы, таму з 9 па 11 верасня чакаецца павышаная геамагнітная актыўнасць, магчымыя сонечныя буры", - сказаў ён. У канцы чэрвеня брытанскія навукоўцы папярэдзілі ўрад краіны пра тое, што ў бліжэйшыя 18 месяцаў на Зямлю абрынецца самая моцная за апошнія 150 гадоў магнітная бура, выкліканая маштабнымі ўспышкамі на Сонцы.