У Байнэце з’явіўся беларускамоўны ЛГБТ-партал

Источник материала:  
08.09.2011 12:43 — Новости Hi-Tech


У беларускай даменнай зоне з’явіўся інтэрнэт-рэсурс LGBT.by цалкам на беларускай мове для гееў, лесбіянак, бісэксуалаў ды трансгендарных людзей, а таксама ўсіх, каго цікавіць гэтая тэма.

Зараз сайт у асноўным публікуе навіны пра жыццё гей- лесбі-супольнасці. Аднак у бліжэйшы час на ім з’явіцца карысная інфармацыя для бацькоў і родных гомасэксуалаў, іх знаёмых і блізкіх, журналістаў, супрацоўнікаў дзяржаўных ды недзяржаўных арганізацый, з якой яны змогуць даведацца аб тым, што такое гомасэксуальнасць, як рэагаваць і як сябе паводзіць, калі стала вядома аб гомасэксуальнасці вашага сына ці дачкі, сябра ці сяброўкі, аднакурсніка ці калегі. Журналісты змогуць атрымліваць інфармацыю аб сітуацыі з правамі гомасэксуалаў у нашай краіне і за яе межамі, аб падзеях, якія адбываюцца ў жыцці гей- лесбі-супольнасці.

«Ідэя стварэння беларускамоўнага інтэрнэт-рэсурса з’явілася ў нас даўно, — гаворыць рэдактар рэсурса Аляксандр Палуян. — У нас у краіне ёсць некалькі рускамоўных гей-рэсурсаў, адзін з якіх www.gayby.net, аднак інфармацыі на беларускай мове мы публікуем там мала. Дадзены сайт, lgbt.by, перш за ўсё, ставіць перад сабой мэту паведамляць аб жыцці гомасэксуалаў у Беларусі і свеце на роднай мове, прапагандаваць выкарыстанне беларускай мовы, якая паступова, нажаль, знікае з паўсядзённага жыцця беларусаў, сярод насельніцтва краіны, а таксама даваць карысную інфармацыю для родных і блізкіх, калег і сяброў гомасэксуалаў».

Рэсурс цалкам з’яўляецца валанцёрскім праектам і ствараецца выключна на энтузіязме валанцёраў і на іх асабістыя сродкі.



←Samsung отказался от WebOS и может купить MeeGo

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика