Студэнтаў на месца ў інтэрнаце выбера камп'ютар

Источник материала:  
23.08.2011 16:59 — Новости Hi-Tech

Студэнтаў на месца ў інтэрнаце выбера камп'ютар

Еўрарадыё
Засяленне студэнтаў у мінскія інтэрнаты будуць адбывацца праз камп'ютарную праграму "Студгарадок".

Яна будзе кантраляваць працэс засялення ад пастаноўкі на чаргу і да аплаты за пражыванне ў інтэрнаце. Першым такі эксперымент правядзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Па словах метадысткі студэнцкага гарадка БДУ Настассі Кацэвіч, праграма дазволіць пазбегнуць памылак пры засяленні студэнтаў у інтэрнаты.

Кацэвіч: "Аўтаматычна выбудоўваецца чарга ў залежнасці ад тых ільгот, якімі валодае студэнт, ад яго навуковых дасягненняў. Акрамя таго, супрацоўнікі службы засялення могуць паглядзець на любым факультэце парадак чарговасці і правільнасць засялення. Такая праграма дазваляе пазбегнуць тэхнічных памылак — памылак друку, засялення ў адзін пакой хлопчыкаў і дзяўчынак". 
←ICQ внедрил технологию таргетинговой рекламы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика