Касцёл выклаў Евангеллі па-беларуску ў Сеціва

Источник материала:  
28.02.2011 23:42 — Новости Hi-Tech
Касцёл выклаў Евангеллі па-беларуску ў Сеціва Наша Ніва На сайце Catholic.by ў раздзеле "Бібліятэка" з’явілася новая рубрыка "Святое Пісанне" , у якой змешчаны Евангеллі (паводле Мацвея, Марка, Лукі, Яна) на беларускай мове. Пераклад Евангелляў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Евангеллі перакладзены паводле: "Novum Testamentum Graece et Latine". Nestle-Aland. Stuttgart 2002; "Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum". Editio typica altera. Пераклад Евангелляў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны. Пры падрыхтоўцы перакладу Евангелляў выкарыстоўваўся тэкст "Лекцыянарыя", які быў раней (2002–2005 гг.) перакладзены Секцыяй з арыгінальных моваў і апрацаваны паводле "Ordo lectionum Missae" (Editio typica altera). "Лекцыянарый" у лічбавым фармаце змешчаны на сайце ў раздзеле "Літургія". Тэксты Евангелляў змешчаны ў PDF-фармаце, з цягам часу яны будуць даступны і ў HTML-версіі.
←Ад уже здесь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика