У Швецыі трое супрацоўнікаў Volvo звольненыя за крытыку кампаніі ў фэйсбуку
10.01.2011 13:40
—
Новости Hi-Tech
Трое супрацоўнікаў аўтамабільнага завода Volvo у Швецыі былі звольненыя пасля таго, як размясцілі ў папулярнай сацыяльнай сетцы крытычныя заўвагі ў адрас свайго працадаўцы.
Падставай да звальнення стала змена статусу ў фэйсбуку адным зДвое ягоных калегаў, якія пракаментавалі гэтае паведамленне «ў крытычнай у дачыненні да Volvo форме», таксама пазбавіліся працы.
Шведскія праваабаронцы адзначаюць, што звальненні былі незаконнымі, бо ў карпаратыўных пагадненнях адсутнічалі пункты, што рэгулююць выкарыстанне работнікамі фэйсбука або твітэра.
Прадстаўнік Volvo, у сваю чаргу, заявіў, што «супрацоўнікі павінныя, прынамсі, разумна мысліць і паважаць прынятыя ў кампаніі нормы паводзін».
Падзяліцца навіной:
gazeta.ru
gazeta.ru