Беларускія хакеры скралі тысячы амерыканскіх урадавых дакументаў

Источник материала:  
06.01.2011 11:21 — Новости Hi-Tech
Хакеры пад выглядам віншавальных лістоў з Белага дома напярэдадні Раства разаслалі ў дзясяткі ўрадавых установаў ЗША шкодную праграму, якая падчас усталявання выкрадала дакументы і перапраўляла іх на размешчаны ў Беларусі сервер.

Электронныя паштоўкі з выявай каляднай ёлкі прапаноўвалі карыстальнікам перайсці па далучанай спасылцы, пасля чаго ў кампутар пранікала адна з разнавіднасцяў віруса «Зеўс Траян» (Zeus Trojan).

Па дадзеных эксперта па кампутарнай бяспецы Браяна Крэбса, у выніку нападу былі выкрадзеныя дакументы з такіх арганізацый, як Нацыянальны навуковы фонд ЗША, упраўленне паліцыі штата Масачусэтс і ўрадавае агенцтва, якое дае дапамогу афрыканскім краінам.

Алекс Кокс, супрацоўнік кампаніі NetWitness, якая распрацоўвае метады абароны інфармацыі, паведаміў, што код новага віруса на 95,8% супадае з праграмай, якая летась заразіла больш за 75 тысяч кампутараў у ЗША.

— Абедзве (разнавіднасці віруса) праглядаюць жорсткі дыск, збіраюць дакументы Word, Excel і PDF, а затым перасылаюць іх на сервер у Беларусь,

 — заявіў ён.

Беларускія хакеры, несумненна, робяць поспехі. Нагадаем, у кастрычніку мінулага года некалькі беларусаў былі арыштаваныя ў ЗША па абвінавачанні ў крадзяжы пры дапамозе таго ж віруса больш чым 3-х мільёнаў даляраў з рахункаў у амерыканскіх банках.

Акрамя таго, у дзень выбараў прэзідэнта ў Беларусі былі заблакаваныя некалькі апазіцыйных сайтаў, створаныя іх фальшывыя копіі з несапраўднай інфармацыяй пра падрыхтоўку акцыі апазіцыі, быў абмежаваны доступ да сацыяльных сетках. Прадстаўнікі ўлады адхілілі абвінавачанні ў сваёй датычнасці да гэтага. Больш за тое, было заяўлена, што назіраліся хакерскія атакі на сайт прэзідэнта Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
belmy.info

←Франция вводит оброк на планшеты без Windows

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика