MySpace пачне супрацоўнічаць са сваім галоўным канкурэнтам Facebook

Источник материала:  
18.11.2010 12:51 — Новости Hi-Tech
Папулярныя ва ўсім свеце сацыяльныя сеткі Facebook і MySpace абвесцяць аб супрацоўніцтве.

Эксперты з цікавасцю чакаюць падрабязнасцяў пра дэталі партнёрства дзвюх кампаній. Раней MySpace, падкантрольная News Corp. Руперта Мёрдака, правяла рэбрэндынг свайго сайта, галоўная мэта якога была ў дыстанцыяванні ад свайго галоўнага канкурэнта — Facebook.

Паводле інфармацыі крыніцы, афіцыйная аб’ява аб супрацоўніцтве прагучыць на сустрэчы выканаўчага дырэктара Myspace Майка Джонса і прадстаўніка кіраўніцтва Facebook, якая пройдзе на гэтым тыдні.

Аналітыкі мяркуюць, што кампаніі маюць намер інтэграваць некаторыя сэрвісы. У прыватнасці, MySpace можа пачаць выкарыстанне платформаў Facebook, сярод якіх Facebook Platform або Facebook Connect.

Нагадаем, што MySpace, запушчаная ў 2003 годзе, утрымлівала сусветнае лідарства па колькасці карыстальнікаў да лютага 2009 года, калі саступіла першынства Facebook.


Падзяліцца навіной: 
Mashable

←Россия стала лидером среди стран-распространителей спама

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика