«Белтэлекам» пашырыў знешні інтэрнэт-шлюз у напрамку Расіі

Источник материала:  
17.11.2010 13:23 — Новости Hi-Tech
«Белтэлекам» сумесна з аператарам ААТ «Еўратэл» (даччынае прадпрыемства ААТ «МТС») правялі работы па пашырэнні знешняга інтэрнэт-шлюза Беларусі на 10 Гбіт/с у расійскім напрамку.

Такім чынам з 17 лістапада знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі складае 57 Гбіт/с.

Таксама ў лістападзе «Белтэлекам» пачынае тэставанне канала ў заходнім напрамку сумесна з найбуйнейшымі еўрапейскімі пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг. Папярэдняе пашырэнне інтэрнэт-шлюза на 10 Гбіт/с — таксама ў расійскім напрамку — адбылося 9 жніўня.

***

«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года. З’яўляецца першасным інтэрнэт-правайдэрам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу даных па камутуемай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэта, дае ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, дае міжгародні і міжнародны роўмінг. Абаненцкая база кампаніі — больш за 3,8 млн.


Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

←В разработанную белорусами онлайн-игру играет более 700 000 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика