Беларускамоўная аўдыторыя

Источник материала:  
03.11.2010 13:12 — Новости Hi-Tech

«Яндэкс» падсумаваў паўгода сваёй працы на беларускую аўдыторыю. Тон бадзёры, паказнікі растуць, аўдыторыя — паўтара мільёна. Асобным радком падаецца доля карыстальнікаў, што выбіраюць беларускамоўны інтэрфейс — 4%.

Беларускамоўны інтэрфейс быў запушчаны адначасова з прыходам «Яндэкса» ў Беларусь, што можна было толькі ўхвальна вітаць.

За паўгода былі запушчаны ад слова «пуск» новыя сервісы для беларусаў: праца, крамы і навіны — і запушчаны ад слова «запусценне» беларускамоўны інтэрфейс.

Як і паўгода таму, па-беларуску можна паглядзець толькі галоўную старонку і вынікі пошуку.

Рэшта сервісаў, нават адмыслова адаптаваных для беларусаў, — толькі па-руску.

Для параўнання, украінцы на «Яндэксе» могуць на сваёй мове карыстацца поштай і мапамі.

Паводле апошняга перапісу 53% жыхароў Беларусі лічаць беларускую мову роднай, 23% размаўляюць на ёй дома.

Падзяліцца навіной: 
cz

←В Беларусь приедет Expedia – технологический лидер в онлайн-организации путешествий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика