Прызначаны кіраўнік офіса Microsoft у Беларусі
Доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Маханёк раней працаваў у Cisco Systems, дзе займаў пазіцыю менеджара па развіцці бізнэсу ў краінах СНД. Таксама ён быў генеральным дырэктарам Нацыянальнага цэнтра інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій.
Прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі адкрыта 2 лютага 2010, з рэгістрацыяй ЗТАА «Майкрасофт Софтвер Бел». Афіцыйным прадстаўніком Microsoft у Беларусі цяпер выступае Васіль Карпіцкі. Некалькі гадоў інтарэсы Microsoft у Беларусі абаранялі менеджары з Украіны. А першым вылучаным супрацоўнікам Microsoft у Беларусі быў Андрэй Баюшчанка, прызначаны яшчэ ў 2006 годзе менеджарам па развіцці партнёрскай сеткі.
***
Заснаваная ў 1975 годзе карпарацыя Microsoft з’яўляецца сусветным лідарам у вытворчасці праграмнага забяспечання, прадстаўленні паслуг і распрацоўцы
Аснову бізнэсу Microsoft у Беларусі складаюць продажы праграмнага забяспечання. Большая частка продажаў у краіне прыпадае на аперацыйныя сістэмы, пакет Microsoft Office System і серверныя рашэнні. Згодна са статыстыкай найбольш высокі рост дэманструюць продажы серверных прадуктаў і ліцэнзій на ПЗ для карпаратыўнага сектара. Цэнавая палітыка карпарацыі Microsoft у Беларусі такая ж, як і ва ўсіх краінах СНД.
it.tut.by