Источник материала:  
30.09.2010 09:04 — Новости Hi-Tech
Нацыянальны аператар электрасувязі РУП «Белтэлекам» да канца 2010 года ўвядзе мультымедыйную платформу IMS.

Як патлумачылі ў «Белтэлекаме», IMS (IP Multimedia Subsystem, мультымедыйная IP-падсістэма) — комплекснае рашэнне, якое ў перспектыве заклікана замяніць усе існуючыя сеткі электрасувязі. Ядро сеткі па тэхналогіі IMS заснавана на камутацыі пакетаў і забяспечвае транзіт (абмен) трафіку незалежна ад яго паходжання (голас, мультымедыйныя файлы, відэа), гэта значыць працуе з рознымі сеткамі доступу. На «ўваходзе» ў сетку, незалежна ад «апошняй мілі» (фіксаванай або бесправадной), любы трафік пераўтвараецца ў IP, і затым платформа кіруе патокамі пакетаў.

Укараненне сістэмы IMS адкрые для абанентаў тэлефоннай сеткі «Белтэлекама» новыя сэрвісы і магчымасці: eSpace (сістэма з функцыямі абмену імгненнымі паведамленнямі і тэлефаніі); IP Centrex (рашэнне, якое дазваляе аб’яднаць тэрытарыяльна размеркаваныя офісы або абанентаў у адну сетку з прадстаўленнем шырокага спектра паслуг); відэаканферэнцсувязь высокай якасці; Green Call (рашэнне, якое дазваляе ажыццяўляць перавод званкоў без разрыву злучэння паміж рознымі сеткамі); M-RBT (паслуга мультымедыйны гудок, якая дазваляе абаненту замест сігналу чакання выкліку слухаць аўдыё і глядзець відэаролік).

Партнёрам па ўкараненні IMS-рашэння на сетцы «Белтэлекама» выступіць кампанія Huawei, якая выйграла тэндар на пастаўку апаратнага і праграмнага комплексу.

Першая чарга сістэмы будзе запушчана ў Мінску. Абаненты мінскай гарадской тэлефоннай сеткі будуць падключаны да платформы IMS, а значыць, атрымаюць доступ да сувязі новага пакалення. Другі этап рэалізацыі праекта, які прадугледжвае запуск платформы ў іншых рэгіёнах Беларусі, «Белтэлекам» плануе завяршыць у лютым 2011 года.

«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года. З’яўляецца першасным інтэрнэт-правайдарам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу даных па камутаванай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэта, прадастаўляе ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, прадастаўляе міжгародні і міжнародны роўмінг. Абаненцкая база кампаніі — больш за 3,8 мільёна.

Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

←«Белтелеком» предлагает новые технологии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика