Nokia зменіць галасы карыстальнікаў
06.09.2010 14:26
—
Новости Hi-Tech
Навукоўцы Стэнфардскага універсітэта сумесна з вытворцамі мабільных прыладаў Nokia распрацоўваюць праграму, што змяняе голас суразмоўцы. Тлумачыцца гэта тым, што людзі з падобнымі галасамі лепш знаходзяць агульную мову. Новая праграма павінна змяніць галасы суразмоўцаў так, што яны будуць гучаць аднолькава.
Будуць улічаны такія параметры, як тэмп, інтанацыі, тэмбр і дынамічны дыяпазон. Такая праграма павінна дапамагчы тым, каму абавязкова трэба знайсці агульную мову з суразмоўцам. Пілотная версія праграмы выйдзе праз два-тры гады.
Падзяліцца навіной:
ЮУ, паводле news.open.by
ЮУ, паводле news.open.by