Самаробная ракета ўсё ж такі не ўзляцела
06.09.2010 12:56
—
Новости Hi-Tech
Ракета, што была зроблена прыватнай фірмай Copenhagen Suborbitals у Даніі, не змагла ўзляцець — пасля адліку яна засталася на месцы, і з яе павалілі клубы пару. Прычынай спецыялісты называюць ахалоджванне аднаго з клапанаў. Магчыма, паўторны запуск наладжанай ракеты адбудзецца да 17 верасня — менавіта да гэтай даты прадстаўнікам кампаніі дазволена працаваць на базе выспы Барнхольм. Ці скарыстаецца кампанія гэтым шансам — невядома. Магчыма запуск перанясецца на 2011 год. Калі эксперымент будзе ўдалым, мадэрнізаваную версію ракеты плануецца запусціць у космас.
Падзяліцца навіной:
ЮУ, паводле gazeta.ru
ЮУ, паводле gazeta.ru