Уваходзіць і выходзіць: Паўночная Карэя ў Facebook
23.08.2010 11:14
—
Новости Hi-Tech
Улады Паўночнай Карэі завялі афіцыйную старонку ў сацыяльнай сетцы Facebook, але пратрымалася яна не доўга — менш, чым праз суткі пасля з’яўлення, старонка была выдалена. На старонцы, пакуль тая існавала, можна было ўбачыць паведамленні МЗС Карэі, а таксама відэаролікі і фотаздымкі. «Сяброў» у Паўночнай Карэі было 60 чалавек. Затое афіцыйны твітэр Паўночнай Карэі працягвае існаваць і даступны па адрасе twitter.com/uriminzok
Падзяліцца навіной:
Юрась Ускоў
Юрась Ускоў