Google скарачае дыстанцыю да Фэйсбука
З сацыяльнымі сеткамі гуглу не вельмі шанцуе. Два гады таму канцэрн адмовіўся ад сэрвіса Lively, які меў быць адказам Second Life. Нядаўна перастаў дзейнічаць сэрвіс Google Wave — паяднанне
Але сыходзіць з гэтага рынку Google не збіраецца.
Цягам апошняга месяца кампанія заключыла тры пагадненні з фірмамі, звязанымі з сацыяльнымі сеткамі, выдаткаваўшы паўмільярда даляраў. Характэрна, што кожная з гэтых трох кампаній звязаная з гульнямі, у якіх можна гуляць, напрыклад, на Фэйсбуку, дзе больш за паўмільярда карыстальнікаў.Фэйсбук з’яўляецца найбуйнейшым канкурэнтам Google.
Гэтыя пагадненні могуць сведчыць пра намер Google стварыць сэрвіс, што здолеў бы канкураваць з Фэйсбукам. У суботу кіраўніцтва канцэрна абвясціла, што набывае кампанію Jambool (паводле неафіцыйных звестак, за $70 млн), галоўным хітом якой з’яўляецца Social Gold. Гэта электронныя грошы, што дазваляюць
За тыдзень да гэтага Google заплаціў каля $200 мільёнаў за Slide, вытворцу гульняў і інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў сацыяльных сетках — у тым ліку на Facebook і MySpace. Месяц таму Google купіў пакет акцый кампаніі Zynga, стваральніка самых папулярных гульняў на Фэйсбуку.
Паводле The Wall Street Journal, гульні будуць толькі адным з элементаў новай сацыяльнай сеткі, якую плануе Google. Кампанія не каментуе гэтыя чуткі. А на пытанне журналістаў, ці будзе Google нагадваць Фэйсбук, Эрык Шміт, старшыня канцэрну, адказаў: «Нікому не патрэбныя дзве копіі аднаго і таго ж».
wyborcza.biz