Як вырабляюць LCD-маніторы па праграме імпартазамяшчэння

Источник материала:  
16.08.2010 17:31 — Новости Hi-Tech
З гэтымі маніторамі я сутыкнуўся па працы, іх наша арганізацыя закупіла буйную партыю, каля сотні штук.

Як закуплялі, дзе і за колькі — мне невядома. Закупляў гэта толькі наш філіял ці гэта дасталося ўсім філіялам — мне таксама невядома. Мы гэтыя «монікі» толькі разгружалі і ставілі юзерам у кабінеты.

Ні для кога ўжо не сакрэт, што дзяржпрадпрыемствы ў БССР вымушаныя закупляць толькі тавары беларускай вытворчасці, утрая даражэйшыя, нават калі ёсць больш якасныя і больш танныя аналагі. Як-ніяк — праграма імпартазамяшчэння, якой больш падыдзе назва імпартазабароны (copyleft).

Зроблена ў Беларусі! Галоўны казыр.

Інструкцыя па-расійску, аднак чамусці для іншага манітора...

Вось што налеплена на мордзе...

Налепкі ў Беларусі робяць добра. Што ж насамрэч хаваецца за імі?

Пакінем арыгінальную назву...

І нават меню на расійскую перакладзена па-кітайску.

Некаторы час таму адно з дзяржпрадпрыемстваў Беларусі набыло N-ную колькасць вадкакрысталічных манітораў «вытворчасці» Рэспублікі Беларусь. Называецца гэты цуд беларускіх бананатэхналогій Summit Systems LM192.

Унікальная методыка вытворчасці манітораў у БССР вядомая многім, нават БТ пра гэта вяшчае, таму дадзены тавар проста не мог не выклікаць падазрэнняў.

Вось скрынка. Скрынка як скрынка, амаль нічым не адрозніваецца ад братоў. Хіба толькі надпіс вялі-і-і-ікімі літарамі «Зроблена ў РБ». Гэта, тыпу, галоўны козыр!

Яна ж без змесціва. Як бачым, пенапластам нават не пахне. Замест яго — хітрая кардонная канструкцыя. Ну так, кардон хутчэй паўраспадаецца, чым пенапласт.

Ёсць нават юзермануал на расійскай і дыск з дровамі. Але чамусьці ад манітора AOC 917Sw+. Дзіўна, можа, памылкова паклалі не той дыск? З кім не бывае…

Што больш прыкалола, дык гэта методыка вырабу лагатыпу для наклейвання на выпуклыя надпісы на маніторы.

Зрабілі падкладку з адтулінай пад надпіс. Проста геніяльна! Кітайцы нервова кураць убаку і пераймаюць перадавы досвед.

А навошта суровым беларускім інжынерам і дызайнерам трэба вынаходзіць ровар?

Уключаем «монік», залазім у меню. Аказваецца, ён не толькі звонку, але і да мозгу касцей, дакладней, да крышталя мікрасхем — дзіця кітайскай прамысловасці. Пераклад на расійскую — у славутым china-стылі.

Мне гэты кітайска-расійскі шрыфт нагадвае кіно пра бандзюкоў, якія, адпраўляючы ананімныя пагрозы ў папяровым выглядзе, выразалі з розных кніг / газет / часопісаў літары і складалі з іх словы.

Цяпер цана. Даведацца цану, па якой дзяржпрадпрыемства купіла гэта, у мяне пакуль не атрымалася. Але на прасторах BY-нэту ўсплыў кошт у 223 $. Неяк мнагавата. Праз некалькі хвілін я знайшоў гэты ж манітор, але пад родным імем у ГЭТАГА ж прадаўца за 160 $.

Пытанне: Хто паклаў у кішэню 63 $? Ці былі налепкі пазалочанымі?

Падзяліцца навіной: 
resurs.by

←В Рунете началась вирусная ICQ-эпидемия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика