Вядучыя вытворцы мабільнікаў 1.01.2011 павінны выкарыстоўваць уніфікаваную зарадную прыладу

Источник материала:  
30.07.2010 15:15 — Новости Hi-Tech
Еўракамісія прыняла рашэнне, якое абавязвае вядучых вытворцаў мабільных тэлефонаў з 1 студзеня 2011 года аснашчаць сваю прадукцыю, што рэалізуецца на рынку ЕС, уніфікаванай зараднай прыладай.

Як паведамляюць еўрапейскія СМІ, па патрабаванні Еўракамісіі такая прылада павінна быць распрацавана ў кароткія тэрміны. Да мабільнага апарата яна будзе далучацца праз раздым mini USB.

У 2009 годзе камісар па прамысловасці Гюнтэр Ферхойген аб"явіў непрымальнай сітуацыю, калі спажывец вымушаны купляць новую зарадную прыладу з чарговым сотавым тэлефонам.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←[Новости компаний] «Cлёт сисадминов» стартовал – трансляция в Twitter!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика