У Беларусі не плануецца забараняць торэнты
У Беларусі не збіраюцца забараняць торэнты — файлаабменныя рэсурсы. Пра гэта паведаміў у час online канферэнцыі на сайце газеты «СБ — Беларусь Сегодня» супрацоўнік
Прадстаўнік ААЦ прапануе разглядаць пытанне ў іншай плоскасці — у сферы аховы аўтарскіх правоў. «Калі ўласнік рэсурсу не выконвае патрабаванні заканадаўства аб ахове аўтарскіх правоў, то ён нясе адказнасць ва ўстаноўленым парадку, — падкрэсліў Сяргей Краўцоў. — У выпадку заявы праваўладальніка аб парушэнні яго аўтарскіх правоў, уладальнік рэсурсу павінен адрэагаваць і абмежаваць распаўсюджванне названай інфармацыі». У адваротным выпадку да яго можа быць прад’яўлены пазоў у судовым парадку асобай, аўтарскае права якой парушана.
У распрацоўцы ўказа №60 прымалі ўдзел прадстаўнікі 22 дзяржаўных органаў, адзначыў спецыяліст. Пад увагу таксама браліся прапановы і заўвагі
Указ нумар 60 «Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» падпісаны 1 лютага 2010 года. Дакументам прадугледжаны абавязак дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый размяшчаць інфармацыю аб сваёй дзейнасці на афіцыйных сайтах, забяспечваць іх эфектыўнае функцыянаванне і сістэматычнае абнаўленне.
БЕЛТА