Сайт Акавiты не працуе пасля начнога адключэння электрычнасці
08.07.2010 16:03
—
Новости Hi-Tech
У вядомага сайта сапсавалася база дадзеных, паведаміў Еўрарадыё дырэктар праекта Фёдар Караленка.
Пасля планавага адключэння электрычнасці ў дата-цэнтры Белтэтекама не працуе сайт "Акавіта". Праз адключэнне сапсавалася база дадзеных на серверы і зараз яе аднаўляюць, кажа дырэктар праекта Фёдар Караленка.
Фёдар Караленка: "Падчас адключэння сервера не камандай, а выдзёргваннем шнура сілкавання не завяршаюцца нармальна працэсы. Калі база дадзеных адключаецца не нармальным шляхам, адбываюцца такія збоі, і зараз трэба яе аднаўляць. Часам аднавіць цалкам усё не атрымліваецца. Яны, груба кажучы, проста выдзернулі вілку з разеткі".
Такім чынам, праблемы у "Акавіты" з'явіліся, нягледзячы на тое, што "Белтэлекам" папярэджваў пра адключэнні. Нагадаем, уночы на 6 і 8 ліпеня “Белтэлекам” планаваў адключэнні сервераў у дата-цэнтрах, з-за чаго некаторыя беларускія рэсурсы былі недасяжныя з 0 да 6 раніцы.
Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы "Белтэлекам" Аляксей Федарынчык, адключэнні прайшлі ў планавым рэжыме і пра нейкія іншыя праблемы не паведамлялася.