Беларускі кібермахляр рабаваў амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў

Источник материала:  
04.07.2010 15:46 — Новости Hi-Tech
Былы грамадзянін Беларусі затрыманы ў ЗША. На працягу некалькіх гадоў ён з дапамогай махлярства займаўся крадзяжом грошай, якія належылі амерыканскім падаткаплацельшчыкам.

Як інфармуе сайт itua.info, следства высветліла, што Мікалай Мардахаеў і некалькі яго паплечнікаў у 2006-2007 гадах стварылі некалькі падробных вэб-сайтаў і выдавалі іх за афіцыйныя сервісы падатковай службы. Кібермахляры прапаноўвалі амерыканцам бясплатнае афармленне запытаў на вяртанне падатковых плацяжоў, аднак формы, запоўненыя амерыканцамі, злачынцы перапраўлялі ў Беларусь. У іх мянялі сумы і банкаўскія рэквізіты, пасля чаго рэгістравалі падробленыя дакументы ў падатковай службе ЗША і пераводзілі вернутыя грошы на ўласныя рахункі.

Мардахаеву і яго калегам удалося скрасці больш за 200 тысяч долараў. На дадзены момант усе злачынцы затрыманыя. Ім пагражае 20 гадоў турэмнага зняволення, штраф у памеры 250 тысяч долараў і вяртанне скрадзеных грошай.

←Хакеры из КНДР оказались непричастны к атакам на сайты госструктур США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика