Стваральнік «Акавіты» збіраецца судзіцца за свой сэрвіс

Источник материала:  
20.06.2010 19:47 — Новости Hi-Tech
«Акавіта» — слова, добра знаёмае беларускім інтэрнаўтам. Прычым не толькі чарачным шляхам. «Акавітай» называецца айчынны лічыльнік наведвальнасці інтэрнэт-СМІ. Лепшага лічыльніка ў Беларусі няма. Цяпер яго стваральнік Фёдар Караленка — дарэчы, чалавек года-2005 у белнэце — рыхтуецца да суда. Менавіта за сваю «Акавіту». Распрацоўшчык мяркуе, што ягоныя аўтарскія правы парушаны.

Ад бясплатнага праекта да суда за брэнд

«Акавіта» з’явілася ў 1999 годзе.

«У той час аналагічных праграм у свеце налічваліся адзінкі», — кажа Фёдар Караленка. Цягам наступных гадоў распрацоўшчык пакрысе ўдасканальваў праграму. Праект быў цалкам бясплатным і напачатку не прадугледжваў пераходу на камерцыйную аснову.

Аднак у канцы 2005 года Фёдару Караленку паступіла прапанова ад маркетолага Аляксея Шукаева. Неўзабаве да іх дуэта далучыўся трэці ўдзельнік — сябар Шукаева Леанід Мураўёў.

Рэалізаваць велічэзныя планы не ўдалося, і праз два гады шляхі герояў часова разышліся. Караленка працягнуў ўдасканальваць статыстыку «Акавіты», а Мураўёў і Шукаеў стварылі рэкламнае агенцтва.

Кампанія «Акавіта Медыя» было зарэгістравана ў сакавіку 2008 года. Заснавальніцай кампаніі стала маці Леаніда Мураўёва, а ён сам — дырэктарам. Гэту дату можна лічыць пачаткам канфлікту, які цягнецца два з паловай году.

Фёдар Караленка быў абураны тым, што ў назве рэкламнай кампаніі была выкарыстана пазнавальнае найменне ягонай праграмы. «Тады Мураўёў паабяцаў, што ў бліжэйшы час ператворыць „Акавіта Медыя“ у таварыства з абмежаванай адказнасцю, у якім я атрымаю долю 45%», — расказвае ён. Абяцанне было вусным, таму ніякіх прэтэнзій за яго невыкананне быць не можа.

Але галоўнае — рэкламная кампанія Мураўёва стала прадаваць статыстыку «Акавіты» сваім кліентам. Караленка не пратэставаў, бо ўсё яшчэ чакаў, калі стане ўладальнікам долі ў кампаніі. Не дачакаў ён гэтага і праз два з паловай году. Адзінае, чаго ён дамогся — прадпрыемства «Акавіта Медыя» перайменаваная ў «Афініці».

У чаканні суда

Цяпер Фёдар Караленка працягвае пагражаць былому кампаньёну судом, па-ранейшаму спрабуючы заключыць мірнае пагадненне. Ён хоча вярнуць сваю інтэлектуальную ўласнасць і атрымаць кампенсацыю за яе незаконнае выкарыстанне.

Па ягоных падліках, максімальная сума штрафу па падобных парушэннях складае $580 тысяч. Зразумела, што лічбы для Беларусі нерэальныя, але менавіта такі максімум пазначаны ў заканадаўстве.

Іншы ўдзельнік канфлікту,

Леанід Мураўёў, мяркуе, што праблема высмактана з пальца: «Усе прэтэнзіі беспадстаўныя. Чатыры гады мы працавалі разам — не было ніякіх пярэчанняў. А зараз аднекуль узнікаюць неабгрунтаваныя абвіначванні ў махлярстве». NN.by пацікавіўся ў Фёдара Караленкі, ці дойдзе ўсё ж справа да суда?

НН: На якім этапе ідзе падрыхтоўка да суда?

Фёдар Караленка: Мы пакуль што збіраем матэрыялы. Давялося правесці шмат кансультацый са спецыялістамі. З юрыдычнага пункту гледжання тэма складаная. Прэцэдэнтаў у Беларусь яшчэ не было.

НН: Арыенціровачна, праз які час справа дойдзе да суда?

ФК: Тэрмін адказнасці за такія парушэнні закона складае тры гады, так што час яшчэ ёсць. Як толькі я буду адчуваць, што ўсё магчымае я зрабіў — звярнуся ў суд.

НН: Калі вы выйграеце працэс, якім шляхам будзе развіцца «Акавіта»? Ці ёсць прапановы аб продажы сэрвісу?

ФК: Сутнасць праграмы прынцыпова не мяняецца. Засталося ўдасканальваць сістэму, але цяпер неспрыяльныя ўмовы для актыўнай працы. Зрэшты, як і для перамоў наконт продажу.

Хоць адзін з замежных інвестыцыйных фондаў ацаніў «Акавіту» ў $300 тысяч.


Яўген Васількоў

←Официально представлен тарифный план «АНДРОИД life:)»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика