Чым займаюцца Мiндоуг и Альгерд у блогах?
07.06.2010 12:54
—
Новости Hi-Tech
Альгерд перакваліфікаваўся ў інжынеры, Вітаўт фатаграфуе ў Бангкоку, а Сапега марыць зрабіць які-небудзь карысны сайт, але не можа прыдумаць нічога, акрамя порна... Еўрарадыё даведалася, чым жывуць блогеры, якія ўзялі сабе гучныя нікнэймы з беларускай гісторыі.
Адным з першых 17 лютага 2005 года на сэрвісе livejournal зарэгістраваўся Альгерд. Імпэту жж-юзеру algerd хапіла на 4 пасты, апошні з якіх датуецца 1 сакавіка таго ж года.
Але Альгерды бываюць розныя. Жывому журналу юзера alherd неўзабаве споўніцца чатыры гады. Мы знайшлі яго ўладальніка (па адукацыі ён інжынер, а людзі тэхнічных спецыяльнасцяў нярэдка цікавяцца мінуўшчынай!) і запыталіся, чаму ён выбраў гістарычны нікнэйм:
alherd: “З аднаго боку, хацелася нечага, трывала прывязанага да Беларусі. З іншага, не хацелася быць трывіяльным. Я перагледзеў шмат беларускіх імёнаў і звярнуў увагу на Альгерда. І мне тады падалося, што гэта тое, што трэба”.
Імя Альгерд сапраўды сустракаецца даволі рэдка. І гэта, паводле словаў alherd'а, выклікае пэўныя складанасці.
alherd: “Калі людзі ў інтэрнэце сустракаюць мой нік, звычайна ўсё даволі сумна. Са школьнага курса гісторыі яго мала хто памятае, а здаецца, усе ж праходзілі... І што найбольш дзіўна — у мяне часта пытаюцца: "Што такое alherd?", а не "Хто гэта такі?”.
Мы паспачувалі Альгерду і, натуральна, вырашылі тэлефанаваць Вітаўту. Знайсці яго аказалася нескладана: жывы журнал vitaut належыць раскручанаму фатографу Віталю Харужку. Але доўга абмяркоўваць з ім яго нік нам перашкодзіла сумленне: Вітаўт размаўляў з намі... З Бангкока!
vitaut: “Я цяпер у Бангкоку, вярнуся толькі заўтра ўдзень!!!”
Жывы журнал vitaut’а — сапраўды жывы: ён актыўна аднаўляецца свежымі фотаздымкамі і допісамі пра джазавыя імпрэзы, якія цёзку князя ВКЛ відавочна да спадобы. Шмат фотаздымкаў і ў дзённіку Гедыміна. gedymin, здаецца, толькі і робіць, што вандруе па беларускіх мястэчках. У блогу змешчаныя велізарныя фотасправаздачы з Рагачова, Мосара, Глыбокага, Гарадзеі, Снова, Клецка... Цікава, што сапраўднае імя аўтара блога gedymin — Сяргей, а нік у ICQ... Algerd! Вось такая гістарычная шызафрэнія.
Адразу дзве Рагнеды вучацца на гістфаку БДУ. rahnieda сёлета скончыць універсітэт, а rahnieda-m вучыцца на 3 курсе. Спачатку яна хацела быць Марынай, пасля — Рагнедай (але rahnieda ўжо была занятая старшакурсніцай). І так стала Рагнедай М.
rahnieda-m: “М. азначае Марына. Гэтая літара — мая ідэнтыфікацыя ва ўсіх нікнэймах у інтэрнэце. Але Марынай у ЖЖ стаць не выпала, бо яна была занятая".
Еўрарадыё: Але і rahnieda была ўжо занятая!
rahnieda-m: Таму я і стала rahnieda-m”.
Еўрарадыё: А ты ведаеш, што аўтарка дзённіка rahnieda (без "m") таксама вучыцца на гістфаку?
rahnieda-m: "Не, не ведала такога! Затое ў мяне ў сябрах ёсць жж-юзер ragned-m! Мы вельмі здзівіліся, калі знайшлі адно аднаго. Ён думаў, што я жартую з яго, а я думала, што ён кпіць з мяне. Але нашыя нікі з'явіліся незалежна".
ragned-m — гэта беларускі паэт Рагнед Малахоўскі. Зараз ragned-m і rahnieda-m сябруюць.
Цяпер пра сумнае.
Ніводнага запісу няма ў ЖЖ mindaug, што дзіўным чынам лучыць яго з ЖЖ masherov. Такі ж “ніякі” блог у kolas'а, а дзённік kupala.livejournal.com увогуле “has been deleted and purged”. У ЖЖ ragvalod – адзін пост, не раскажам вам, які.
Скарына завёў ЖЖ 22 верасня 2005 года, а 11 лістапада сам сабе пакінуў сумны камент: “опять смотрю свой "мертвый" журнал и ничего не нахожу — странно, может, так и должно быть?” ЖЖ Кастуся Каліноўскага вядзецца прыгожай лацінкай з “гачыкамі”. Kastus мае 17 інтарэсаў: baby, harelka, holyja baby, mova, muzyki, pazniak, prauda, radzima-polsca, revalucyja, rodnaja mova, sacyjalizm, sala, seks, stalin, svaboda, vorahi, sybienica...
І, нарэшце, карыстальнік ЖЖ sapega жыве ў Архангельску. Звычайны хлопец. З 14 гадоў захапляецца “компутерами” і марыць зрабіць які-небудзь карысны сайт. Толькі нічога, акрамя порна, яму ў галаву не прыходзіць.
Хто б сумняваўся ў тым, што ператварыць у порна праз інтэрнэт можна любое гучнае імя.