Большасць браўзераў дазваляе адсачыць гісторыю вэб-карыстальнікаў

Источник материала:  
27.05.2010 11:01 — Новости Hi-Tech

Даследаванне, праведзенае на старонцы «Што інтэрнэт ведае пра цябе» на выбарцы з больш чым чвэрцю мільёна наведванняў, паказвае, што гісторыю папярэдніх наведванняў можна было вызначыць ў больш чым 75% выпадкаў, а для карыстальнікаў Google Chrome і Safari на OS X гэты працэнт быў яшчэ вышэйшы.

Недахопы абароны дазваляюць такія атакі вельмі даўно і добра вядомыя ўжо больш за 10 гадоў, але ў мінулы чацвер даследчыкамі Артурам Янкам і Лукашам Алейнікам быў прадэманстраваны шэраг прыёмаў, якія значна паскараюць і падвышаюць эфектыўнасць атак. Акрамя таго, паказана, як вызначыць паштовыя індэксы, што ўводзяцца на старонках прагнозаў надвор"я, і пабачыць запыты карыстальнікаў у папулярных пошукавых сістэмах, а таксама праверыць, якія артыкулы чытае карыстальнік на розных навінавых парталах. Іх даследаванне было прадстаўленае на канферэнцыі Web 2.0 Security and Privacy – 2010 у Каліфорніі, з артыкулам можна пазнаёміцца на сайце канферэнцыі (PDF на ангельскай мове).

Да гэтага часу толькі каманда Mozill’ы абвясціла, што версія 4.0 Firefox дазволіць прыбраць гэты недахоп.


technologie.gazeta.pl

←[Новости компаний] Start in Belarus 2010: крупнейшее событие по IT-предпринимательству

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика