Новыя напрамкі тэлефаніі па IP-пратаколе адкрытыя ў Беларусі

Источник материала:  
19.05.2010 10:11 — Новости Hi-Tech

У Беларусі адкрытыя новыя напрамкі тэлефаніі па IP-пратаколе ў еўрапейскія краіны — Венгрыю, Швецыю, Румынію і Ісландыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе РУП «Белтэлекам».

Тэлефанія па пратаколе IP уваходзіць у пералік паслуг інтэлектуальнай платформы прадпрыемства і рэалізаваная на базе выдзеленых каналаў. IP-тэлефанія магчымая з дапамогай сэрвісных тэлефонных картак (СТК), а таксама пасля заключэння дамовы на «абаненцкі рахунак» ці «карткавы рахунак». Выкарыстанне гэтых сэрвісаў дае магчымасць тэлефанаваць за мяжу нашмат танней у параўнанні з дзейнымі міжнароднымі тарыфамі.

Цяпер тэлефанія па пратаколе IP рэалізаваная больш чым па 50 напрамках у краіны СНД, Еўропы, Блізкага Усходу, ЗША, Афрыкі, Міжземнамор’я.


БЕЛТА

←Apple обновила MacBook

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика