Мінсувязі: Да канца года ў Беларусі будзе 1,8 млн. абанентаў шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт

Источник материала:  
21.04.2010 09:46 — Новости Hi-Tech
Да канца гэтага года ў Беларусі будзе 1 млн. 800 тыс. абанентаў шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт. Такі прагноз зрабіў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей, адказваючы на пытанні журналістаў у рамках выставы «ТІБО‑2010», якая адкрылася 20 красавіка.

«Калі лічыць EDGE‑тэхналогію і іншыя, то ў Беларусі ўжо некалькі мільёнаў інтэрнэт‑карыстальнікаў. Калі лічыць шырокапалосны доступ па тэхналогіі DSL, то гэта дзесьці 500 тыс. чалавек з планам па «Белтэлекаме» на гэты год — да мільёна. Мы плануем, што іншыя аператары дазволяць нам выйсці на 1 млн. 800 тыс. карыстальнікаў да канца года», — сказаў кіраўнік Мінсувязі.

Як паведамлялася раней, паводле сацыялагічных даследаванняў беларускай інтэрнэт‑аўдыторыі, у краіне налічваецца каля 3 млн. карыстальнікаў Інтэрнэта.

Найбуйнейшая ў Беларусі выстава па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО» праводзіцца з 1994 года. У «ТІБО‑2010» бяруць удзел больш чым 200 кампаній з 12 краін. Асноўныя разделы выставы — тэлекамунікацыйнае абсталяванне, інфакамунікацыйныя паслугі, банкаўскія, фінансавыя тэхналогіі, сістэмы бяспекі.


БелаПАН

←К концу года 1,8 млн. белорусов получат широкополосный доступ в интернет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика