Cпецыяліст: інтэрнэт-залежнасць не адрозніваецца ад наркаманіі і алкагалізму
30.03.2010 12:48
—
Новости Hi-Tech
У Беларусі пачалі лячыць ад інтэрнэт-залежнасці. Як распавяла Еўрарадыё лекар Галіна Ланкевіч з Асацыяцыі псіхатэрапеўтаў, у нашай краіне ад гэтага пакутуюць у асноўным людзі ад 14-15 да 45 гадоў. Праўда, спецыяльных даследаванняў па інтэрнэт-залежнасці пакуль не праводзілася.
Галіна Ланкевіч: "Бацькі звяртаюцца і скардзяцца ў асноўным па бясконцым сядзенні ў інтэрнэце, анлайн-гульні, віртуальныя гульні. Але хтосьці сядзіць на сайтах знаёмстваў, хтосьці чаціцца, сядзіць на форумах".
Асноўная прыкмета залежнасці – калі ад сядзення ў інтэрнэце ў чалавека псуюцца адносіны з сябрамі і сваякамі, а на працы ці вучобе з’яўляюцца праблемы. З такой хваробай змагаюцца прыватныя псіхатэрапеўты, а таксама лекары на базе Рэспубліканскага цэнтра псіхічнага здароўя ў Навінках. Але асобна лячэнне інтэрнэт-залежнасці там не пазіцыянуюцца. Затое вылечыць ад бясконцага бадзяння па сусветным павуцінні абяцае брэсцкі Цэнтр рэабілітацыі "Шлях".
Яго галоўны доктар Андрэй Бондараў распавёў Еўрарадыё, што праблема інтэрнэт-залежнасці ў нашай краіне існуе, але на яе бацькі не звяртаюць належнай увагі. Таму звяртаюцца пераважна людзі паўнагадовыя.
Андрэй Бондараў: "У нас лячыўся адзін 19-гадовы хлопец. Ён кінуў універсітэт, каб сядзець дома і гуляць у камп’ютарныя гульні. Быў пацыент з інтэрнэт-залежнасцю і адначасова алкагалізмам. Ён сядаў, браў бутэльку гарэлкі, залазіў у інтэрнэт ― і усё. І ён з гэтага інтэрнэта не вылазіў увогуле".
Па словах спецыяліста, інтэрнэт-залежнасць па сваёй сутнасці ад наркаманіі і алкагалізму не адрозніваецца, проста форма іншая.
Андрэй Бондараў: "Механізмы залежнасці аднолькавыя для кожнай залежнасці, бо іх прычыны аднолькавыя. Розніцца проста форма. Адзін знаходзіць свой наркотык у тым, што п'е, а хтосьці сядае за відэа-гульні, і пагружаецца ў віртуальную рэальнасць. І на цела можна не зважаць. Гэта спосаб вылецець".
На думку спецыяліста, асноўная прычына развіцця інтэрнэт-залежнасці ў дзяцей і падлеткаў, як і іншых формаў залежнасці, ― адсутнасць належнага кантакту і пачуццяў паміж бацькамі і дзецьмі. Тое ж самае адбываецца з дарослымі, якія паўтараюць дзіцячую мадэль, проста на іншым жыццёвым вітку.
Тым часам у Брытаніі адкрылася першая асобная клініка для лячэння ад інтэрнэт-залежнасці. На такі крок англійскія псіхолагі вырашыліся пасля шматлікіх зваротаў бацькоў, занепакоеных тым, колькі часу іх дзеці праводзяць у віртуальнай прасторы. Як распавялі Еўрарадыё лекары лонданскай клінікі Capio Nightingale, гаворка ў асноўным ідзе пра анлайнавыя гульні, кшталту The World of War Craft. Праўда, гэтым залежнасць не абмяжоўваецца.
Супрацоўніца шпіталя Capio Nightingale: "Гэта і тэкставыя мэсэнжэры, і карыстанне інтэрнэтам праз мабільныя тэлефоны, завісанне ў сацыяльных сетках. Залежнасць прымае розныя формы, і аб'ядноўвае іх тое, што 6, 12, нават 18 гадзін штодня чалавек праводзіць перад экранам".
Па словах лекараў, у выніку залежнасці падлеткі губляюць сацыяльныя навыкі і шкодзяць свайму фізічнаму здароўю, лічаць брытанскія лекары.