Юрый Зісер: дакумент аб рэгуляваннi інтэрнэта стаў поўнай нечаканасцю
15.12.2009 14:15
—
Новости Hi-Tech

Ён перадусім зазначае, што дакумэнт зьявіўся без усялякіх кансультацый з інтэрнэт-супольнасьцю:
“Дакумэнт проста зваліўся зьверху на галаву і такім чынам стаў поўнай нечаканасьцю. Тым больш, што Натальля Пяткевіч дзесьці год таму казала: у агляднай будучыні ня будзе разглядацца парадак ліцэнзаваньня інтэрнэту. Але вось штосьці зьмянілася і па тэрмінах атрымліваецца, што ўказ можа пачаць дзейнічаць якраз пад прэзыдэнцкія выбары.
Там, канечне, ёсьць і станоўчыя аспэкты, бо тому ж інтэрнэт-СМІ патрэбная акрэдытацыя, якіясьці не віртуальныя, а рэальныя правы, то бок, усё гэта плюс. Але тое, што ліцэнзія можа быць выкарыстаная ўсяляк, гэта таксама несумненна.
Пакуль гэта толькі праект і досьвед паказвае, што канчатковы дакумэнт часам вельмі моцна адрозьніваецца ад намераў. І ўрэшце можа быць прыняты абсалютна іншы дакумэнт. Але на гэты момант мала што зразумела, бо вельмі шмат залежыць ад таго, якім чынам будуць рэалізаваныя і выкананыя гэтыя пункты. Бо там пераважна адсылкі на ўрад, а Саўмін можа прыняць рашэньне, якое нікога не напружыць (проста чарговыя паперкі зьявяцца), а можа прыняць такія жорсткія рашэньні, як скажам, былі па гандлі людзьмі. То бок, як колісь забаранілі сайты знаёмстваў, могуць забараніць усё. На жаль, дакумэнт распрацоўваецца кулюарна, ні з кім не абмяркоўваецца, яго стварэньне могуць даручыць людзям, якія ня маюць ніякіх адносінаў да інтэрнэту. Вось у гэтым выпадку наступствы могуць быць вельмі дрэннымі”.