Адкуль сышлі 600 тысяч абанентаў lifе:)?

Источник материала:  
19.09.2009 18:28 — Новости Hi-Tech
Адкуль сышлі 600 тысяч абанентаў lifе:)?Паводле інфармацыі партала onliner.by, абаненцкая база кампаніі МТС толькі за жнівень 2009 года скарацілася на 3 тысячы абанентаў — з 4,504 да 4,501 мільёнаў. Але прадстаўнік прэс-службы кампаніі Дзмітрый Станюта адмовіўся нейкім чынам каментаваць гэтую інфармацыю.

Дзмітрый Станюта:Гэта я не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць”.

Хоць і зазначыў, што МТС па сённяшні дзень мае найвялікшую колькасць абанентаў.

Дзмітрый Станюта: У нас па-ранейшаму найвялікшая колькасць абанентаў у Беларусі, а таксама ў СНД. Калі лічыць па групе кампаній МТС”.

Між тым, паводле таго ж onliner.by, Генеральны дырэктар "МТС-Беларусь" Уладзімір Карповіч звязвае сённяшнія страты колькасці абанентаў са з’яўленнем на рынку мабільнай сувязі трэцяга гульца — lifе:).

У самім lifе:) разважаць пра тое, што яны ў кагосьці “пераманьваюць” абанентаў, не сталі. Аднак прадстаўніца прэс-службы кампаніі Таісія Пастухова адзначыла, што сёння іх абаненцкая база налічвае 600 тысяч карыстальнікаў. І штодня з’ўляюцца новыя абаненты. Якіх, кажа яна, прывабліваюць прапанаваныя тарыфы.

Таісія Пастухова:Людзі, напэўна, ацанілі нашыя тарыфы, дастаткова даступныя. Ацанілі “нуль” унутры сеткі і адсутнасць абаненцкай платы. Гэты рост дасягаецца шляхам цікавых рэкламных кампаній, шляхам цікавых тарыфных планаў. І менавіта тым, што мы не падвышаем тарыфы. Нашыя кошты для абанентаў застаюцца нязменнымі. Мы як усталявалі іх у рублёвым эквіваленце, яны такімі і будуць”.

І прызнала, што канкурэнтная барацьба сёння паміж мабільнымі аператарамі ідзе сур’ёзная.

Таісія Пастухова:Канечне, канкурэнтная барацьба на рынку, дзе ёсць два моцных гульцы, — гэта ўжо справа не жартоўная. І гэта складана. Але ў нас падабрана вельмі моцная каманда і ў нас прысутнічае сусветны досвед групы кампаній Turkcell, кампаніі "lifе:)-Украіна". Працуюць некалькі мэнэджараў з Turkcell, некалькі мэнэджараў з Украіны, засталася каманда беларуская вельмі моцная. Мы бачым напал жарсцяў, бачым, што вакол lifе:) канкурэнтная барацьба закруцілася не на жарт. Але неяк вось нават удаецца ўтрымліваць лідуючае палажэнне па новых абанентах”.

Не апошнюю ролю ў гэтым, відаць, адыгрывае шырокая і досыць агрэсіўная рэкламная кампанія, якую праводзіць lifе:). Прычым не цураючыся ўводзіць у свае рэкламныя ролікі ў якасці адмоўных персанажаў вобразы кампаній-канкурэнтаў. Відаць, адбіваецца прысутнасць у камандзе мэнэджараў замежных спецыялістаў з сусветным вопытам за плячыма.

Так, у адным з ролікаў lifе:) хапуга-мабільны аператар, ад якога ў выніку "ўсе сышлі на lifе:)", апрануты ў карпаратыўныя колеры кампаніі velcom. Таісія Пастухова кажа, што гэта гаворыць пра граматную працу маркетолагаў.

Таісія Пастухова:Гэта не параўнаць — выходзіць на рынак першым альбо трэцім. І, канечне, нашая рэклама агрэсіўная. Але вельмі шмат шэрай, ніякай рэкламы ў нашым тэлевізары беларускім, і мы хочам адрознівацца. Калі ў абанентаў узнікаюць асацыяцыі, што персанажы пераклікаюцца з колерамі нашых апанентаў… Ну, вы ведаеце, нашыя маркетолагі вельмі граматна працуюць і, напэўна, можа ісці гаворка пра тое, што яны ўкладалі нейкую такую задумку. Але наш рэкламны ролік узгоднены з Міністэрствам гандлю, і ніякіх адмоўных эмоцый ён не нясе. У іншым выпадку яго не выпусцілі б у эфір”.

Супрацоўніца прэс-службы кампаніі velcom Марына Паўленка не стала каментаваць ролік lifе:) і колер вопраткі яго галоўнага персанажа. Кажа, кожны мае права даваць такую рэкламу, якую лічыць патрэбным. Што ж тычыцца сітуацыі з колькасцю абанентаў на сёння, то называць лічбу яна адмовілася. Спаслалася на тое, што не мае права гэтага рабіць, пакуль звесткі не вывесяць на афіцыйным сайце кампаніі.

←VI международный Форум по банковским информационным технологиям «Банк ИТ’09» состоится 18-19 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика