Не проста забава, а моцны сродак выхавання

Источник материала:  

Слова “цацка” для многіх служыць сінонімам забавы. У той жа час гэта — асаблівы прадмет, які мае велізар­ную ўладу, валодае здоль­насцю вучыць. І ад таго, як мы ставімся да выбару цацак для свайго дзіцяці, ці ўмеем правільна арганізаваць гульню, разгарнуць сюжет, накіраваць дзеянні малыша, залежыць яго будучае развіццё.

У нашых бацькоў стала мод­ным купляць дзецям цацкі сучас­ныя, а не тыя, што развіваюць і вучаць. Папулярнасць набылі цацкі-пачвары, якія, на мой погляд, могуць навучыць дзіця толькі жорсткасці. Мы ведаем, што ў народных казках сустракаюцца і цмокі, і монстры, але яны заўсёды выступаюць на баку зла. Станоўчыя ж героі ніколі не бываюць пачварамі. Такія казкі і гуль­ні на іх аснове вучаць дзяцей адрозніваць дабро ад зла, праводзяць паміж імі выразную мяжу. Прапанаваныя сёння дзецям у якасці цацак розныя персанажы ў выглядзе трансформераў, монстраў удзельнічаюць у гульнях як на баку добрых, так і злых сіл, таму дзіцяці бывае цяжка адроз­ніць дабро ад зла, аддзяліць героеў дрэнных ад добрых. Для многіх дзяцей гульня ў монстраў — гэта выдатны спосаб выкінуць лішнюю энергію. Але ў некаторых выпадках цацка хутчэй не супакойвае, а яшчэ больш раздражняе дзіця, фарміруе ў яго пэўную псіхічную залежнасць. Гульню з монстрамі нельга забараніць, як нельга забараніць дзіцячыя страхі і трывожнасць.
Паважаныя бацькі, не імкніцеся купляць дзецям цацкі, якія наганяюць жах і спрыяюць развіц­цю агрэсіі. Ёсць шмат варыян­таў накіраваць гульні дзяцей у патрэбнае рэчышча. Напрыклад, хустку на галаве і самаробныя акуляры ператвараюць дзяўчын­ку ў бабулю. Дайце дзецям некалькі кавалкаў матэрыі, і яны будуць самі вынаходзіць сабе касцюмы. Стварыце спакойнае, зручнае месца для гульні. Паклапаціцеся аб пастаянным гульнявым кутку, дзе можна размясціць патрэбную мэблю і цацкі. Важна, каб дзіця магло захаваць пачатую і перапыненую гульню. Калі яно ведае, што машынка або пабудова застануцца недатыкальнымі, то без слоў пойдзе, напрыклад, снедаць. Далядайце разам з дзіцём яго гульнявы куток, прывучайце выціраць у ім пыл, разам мыйце цацкі, “лячыце” іх у шпіталі.
Зносіны з бацькамі і іх сур’ёзнае станаўлкнне да гуль­ні і цацак неабходна дзіцяці. Калі малыш будзе пастаянна адчуваць цікавасць да яго спраў і праблем, то будзе больш спакойным і ­радасным.
Н. Салаўёва,
педагог-псіхолаг ДУА «Яслі-сад № 1 г. Крычава».

←«Я сбросила с себя целого человека». История девушки, похудевшей на 40 килограммов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика