Короновирус не сбавляет обороты. Заболевание зарегистрировано более чем в 100 странах мира

Источник материала:  

Цяжка не ўпадаць у паніку, калі з любой крыніцы навін – ад інтэрнэта да бабуль на лавачцы – звальваюцца новыя звесткі пра страшны вірус з Уханя. “За суткі памерла больш за 100 чалавек!” – палохае тэледыктар. “Па 15 тысяч хворых у дзень!” – шакіруюць сацыяльныя сеткі. Як рэагаваць на такую інфармацыю? На пытанне адказвае памочнік урача-эпідэміёлага Ушацкага РЦГЭ В.А.РАБЫХ.

– Каранавірус 2019-nCoV, сапраўды, не збаўляе абароты. На 9 сакавіка захворванне зарэгістравана ў больш чым 100 краінах свету. Па частаце заражэнняў лідзіруе Паўднёвая Карэя, далей ідуць Італія, Іран і Кітай. Тэсты трох беларусаў, якіх можна назваць “кантактамі першага ўзроўню” (людзі, якія размаўлялі з хворымі, аднак адразу былі ізаляваны і нікога не паспелі заразіць), за бягучыя выхадныя паказалі станоўчы вынік. Зараз яны пераправяраюцца. Калі паўторныя тэсты будуць станоўчыя, колькасць пацыентаў з каранавірусам у нашай краіне вырасце да дзевяці.

І ўсё ж панікаваць не трэба! Заразіцца вірусам не так проста, як скажам, грыпам. Ён валодае невысокай кантагіёзнасцю. У групе рызыкі – пажылыя людзі, якія маюць шэраг цяжкіх спадарожных захворванняў.

З мэтай прафілактыкі каранавірусу варта рэгулярна мыць рукі з мылам, выкарыстоўваць антысептычныя спіртаўтрымліваючыя сродкі. Старайцеся не датыкацца роту, носу, вачэй нямытымі рукамі, а ў людных месцах – любых паверхняў. Пазбягайце рукапацісканняў і пацалункаў у шчаку. На рабочым месцы рэгулярна ачышчайце ўсё, з чым маеце кантакт: стол, клавіятуру камп’ютара, дзвярныя ручкі. Адмоўцеся ад паездак у краіны, у якіх рэгістраваліся выпадкі інфекцыі. Пасля ж вяртання з іх на працягу 14 дзён мінімізуйце кантакты з акружаючымі і сачыце за станам здароўя. У выпадку з’яўлення сімптомаў, якія не выключаюць інфекцыйнае захворванне, неадкладна выклікайце хуткую дапамогу.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Новые симптомы Covid-19 назвали врачи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика