В санатории Федерации профсоюзов Беларуси – по символической цене
Прэзідыум Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў канцы кастрычніка прыняў пастанову “Аб аказанні садзейнічання ў аздараўленні”, згодна з якой члены гэтага галіновага прафсаюза атрымаюць грашовую дапамогу, калі вырашаць адпачыць у чацвёртым квартале ў любым з санаторыяў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Умова толькі адна – адпачынак не павінен быць карацей 5 дзён. За дапамогай варта звярнуцца ў свае прафсаюзныя пярвічкі, падаўшы дакументы, якія пацвярджаюць праходжанне санаторна-курортнага лячэння.
У сістэме санаторыяў ФПБ трынаццаць здраўніц, у тым ліку дзіцячы “Свіслач” , “Лётцы”, “ Крыніца”, “Нарач”, а таксама нашы “Лясныя азёры” (з поўным спісам можна азнаёміцца на сайце федэрацыі). І ў кожным з іх для ўсіх членаў прафсаюзаў кошт на пуцёўкі танней на 25 працэнтаў. Такім чынам члены прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму атрымаюць двайное патанненне. Варта скарыстацца.
Вольга КАРАЛЕНКА.