Абмяркуем разам: як увекавечыць памяць доктара Лычкоўскага?

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У рэдакцыю “НН” прыйшоў ліст ад ураджэнкі Нясвіжчыны, сябра грамадскага аб’яднання “Несвіжане ў Польшчы” Вікторыі Жукевіч-Дзівоты, у якім яна выказала шмат добрых слоў аб знакамітым нясвіжскім урачы Міхаіле Лычкоўскім, які працаваў у нашым горадзе ў перадваенны і пасляваенны час. У свой час пані Вікторыя прысвяціла асобе гэтага чалавека цэлае гістарычнае даследаванне, якім падзялілася з несвіжанамі падчас навукова-практычнай канферэнцыі  «Лёсам з Нясвіжчынай. І палова ХХ стагоддзя», якая адбылася ў пачатку 2018 г. у Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы.

Абмяркуем разам: як увекавечыць памяць доктара Лычкоўскага?

На думку нашай рэспандэнткі, імя доктара Лычкоўскага заслугоўвае быць увекавечаным у памяці несвіжан на дзяржаўным узроўні — яна, напрыклад, прапаноўвае прысвоіць Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы яго імя або перайменаваць у гонар урача вуліцу, на якой стаяў яго дом (зараз ён з’яўляецца часткай будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, што знаходзіцца на вуліцы Беларускай — заўвага рэд.).

Просім выказаць свае меркаванні аб гэтай прапанове ўсіх, хто нераўнадушны да гістарычнай спадчыны нашага горада.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Сувенир» с отдыха. Как избавиться от педикулёза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика