Жанчынам лепш у зімовы час забыць пра боцікі на “шпільках”…

Источник материала:  
Знаёмая зімовая карціна: адзін дзень цярушыць беленькі сняжок і акунае нас у сапраўдную казку, а назаўтра ад казкі не застаецца і сляда, дождж і адліга робяць сваю шэрую справу. І па нейкаму нам невядомаму закону, назаўтра абавязкова будуць мароз і галалёд. А якія меры павінны прадпрымаць у сувязі з гэтым розныя суб’екты гаспадарання і самі прахожыя, нам расказала ўрач-гігіеніст Святлана Мялюк.

Жанчынам лепш у зімовы час забыць пра боцікі на “шпільках”…

Урач Аляксандр МІХАЛЬКЕВІЧ у рабочай абстаноўцы.


Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэгулярна праводзіць маніторынг вуліц горада з мэтай выяўлення небяспечных галалёдных месцаў. Кожнае прадпрыемства павінна расчышчаць прылягаючую тэрыторыю. Праезджую частку – ЖКГ. Безумоўна, лягчэй прыбраць снег, які толькі што выпаў, чым потым аддзіраць ад тратуараў і ганкаў ледзяныя глыбы, але часта работнікі не спяшаюцца з гэтай справай.

Жанчынам лепш у зімовы час забыць пра боцікі на “шпільках”…

Не самая небяспечная, але вельмі непрыемная траўма пасля падзення з абледзянелага ганка.


Некаторыя прадпрыемствы панеслі ўжо адказнасць за бяздзеянне, але, упэўнена Святлана Мялюк, людзі самі павінны клапаціцца пра сваю бяспеку. Жанчынам лепш у зімовы час забыць пра боцікі на “шпільках” і набыць зручны абутак на рыфленай падэшве. Калі бачыце, што пешаходная дарожка нагадвае каток – ідзіце павольней, пажадана, не па краі тратуара, каб не паслізнуцца і не трапіць на праезджую частку пад машыну. Спускаючыся па прыступках, трымайцеся за парэнчы.

Галалёд  заўсёды азначае павышаную працоўную актыўнасць не толькі камунальнікаў, але і траўматолагаў. Дадаюць урачам работы і зімовыя забавы – катанне з горак, канькі і іншыя актыўнасці.

Не толькі расказаў, але і паказаў, да чаго прыводзіць неасцярожнасць, загадчык траўматалагічнага аддзялення Аляксандр Міхалькевіч.

Па словах урача, гэтая зіма па колькасці траўм не асабліва адрозніваецца ад іншых. Як і іншыя віды актыўнасцей, зімовыя забавы часта заканчваюцца траўмамі. Вінаватыя ў гэтым часцей за ўсё не цюбінгі і крутыя горкі, а самі людзі, якія не прытрымліваюцца правіл бяспекі. Пракаціцца з горкі на санях, снегакатах або падручных сродках, накшталт кавалка лінолеуму ці мяшка з сенам, нашы людзі заўсёды любілі. Але чаму б не зрабіць гэта на прыродзе, дзе пасля спуску вас не чакаюць тратуары, слупы ці нават праезджая частка?

Дадаюць работы траўматолагам пешаходы, якія не ўлічваюць прыродныя ўмовы. Перш чым смела ступіць на пешаходны пераход, упэўніцеся, калі ласка, што паблізу няма машын, тармазны шлях якіх з наступленнем зімы нашмат павялічваецца.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

←Холодная вода и отсутствие крышки. 10 ошибок при варке каши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика