Шклянка вады
Думаецца, ужо шмат хто чуў, што ўранні рэкамендуецца выпіваць нашча шклянку вады. Для гэтай мэты вада выкарыстоўваецца цёплая ачышчаная або крынічная. На самой справе, а ці карысна піць цёплую ваду нашча? Гастраэнтаролагі раяць піць яе раніцай, бо гэта спрыяе вывядзенню з арганізма шлакаў і таксінаў. Акрамя таго, дзякуючы шклянцы вады запускаецца праца ўсёй стрававальнай сістэмы. Ноччу на сценках страўнікава-кішачнага тракта назапашваюцца слізь, рэшткі ежы, страўнікавы сок, якія змывае глыток цёплай вады. Таксама ўжыванне цёплай вады ўранні можа дапамагчы ачышчэнню скуры ад прышчыкаў, бо з вадой з арганізма выводзіцца залішняя жоўць (цёплая вада расслабляе жоўцевы пузыр, і ён пазбаўляецца ад яе). Людзі пазбаўляюцца ад пякоткі, калі яна была. Знікаюць перабоі ў рабоце страўнікава-кішачнага тракта.