Будьте осторожны с грибами!
Моцныя яды грыбоў не разбураюцца пры кулінарнай апрацоўцы, і як правіла, пачынаюць дзейнічаць праз 3-12 гадзін пасля ўжывання неядомых “дарункаў лесу”. Спачатку адчуваецца моцны боль у жываце, узнікаюць дыярэя, ванітаванне, слабасць, галаўны боль. Далей могуць развівацца сутаргі, галюцынацыі. У 25-50 працэнтах выпадкаў наступае смерць.
Зрэшты, атруціцца можна і ўмоўна ядомымі грыбамі (некаторыя віды сыраежак, свінушкі, смаржкі, ваўнянкі, чарнушкі і інш.), калі грэбаваць правіламі прыгатавання. Iх трэба двойчы адварваць, кожны раз – не менш за 50 хвілін. У абодвух выпадках грыбы прамываюць у праточнай вадзе.
Збiрайце толькi тыя лясныя дарункі, што не выклiкаюць сумненняў. Майце на ўвазе, што ядомыя грыбы пры неспрыяльных экалагiчных умовах (паблiзу прамысловых прадпрыемстваў i аўтамабiльных трас) становяцца таксiчнымi.
Яны хутка псуюцца, таму iх трэба перабраць адразу. Займацца гэтым павінны толькі дарослыя. Выкідвайце старыя грыбы, бо ў іх адбываюцца складаныя хімічныя працэсы з утварэннем атрутных рэчываў.
Пры нарыхтоўцы запасаў на зiму лепш не кансерваваць грыбы пад шчыльнай накрыўкай. Марынаваць жа рэкамендуецца трубчатыя (белыя, падбярозавiкi, маслякi) i пласцiнчатыя (шампiньёны, таўстушкi, лiсiчкi, апенькi, зялёнкi). Соляць усе ядомыя грыбы, але толькi пасля папярэдняй апрацоўкi: iх замачваюць, двойчы адварваюць па 20 хвілін.
Нельга даваць грыбы дзецям да 3 гадоў. Не варта ўжываць іх асобам, якія маюць хваробы печані, абмену рэчываў.
Пры першых сімптомах атручвання грыбамі неадкладна звяртайцеся за медыцынскай дапамогай!
П.САЎЧАНКА, галоўны дзяржаўнысанітарны ўрач Ушацкага раёна.