В рамках акции «Путь к здоровому сердцу» на Ушаччине пройдёт множество мероприятий, направленных на профилактику заболеваний

Источник материала:  

З 17 па 22 верасня ў рамках акцыі “Шлях да здаровага сэрца” на тэрыторыі Ушацкага раёна пройдзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў. Так, у панядзелак змерыць артэрыяльны ціск жадаючыя змогуць з 10.00 да 11.00 у цэнтральнай раённай аптэцы. У сераду ў актавай зале бальніцы з 13.00 да 14.00 будзе чытацца лекцыя “Правільнае харчаванне пры атэрасклерозе і гіперхалестэрынеміі”, а з 14.00 да 15.00 – “Стаціны: карысць ці шкода”. Кульмінацыяй акцыі стане пасляабедзенны час чацвярга – з 14.00 да 17.00 усе жадаючыя ва Ушацкай ЦРБ змогуць бясплатна змерыць рост, масу цела, аб’ём таліі, артэрыяльны ціск, узровень глюкозы ў крыві, запісаць ЭКГ, вызначыць індэкс масы цела і рызыку ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў, атрымаць кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў. Дарэчы, апошнія ў пятніцу з 8.00 да 13.00 наведаюць многія працоўныя калектывы Ушаччыны. Не застануцца па-за ўвагай і жыхары сельскіх населеных пунктаў: у суботу з 8.00 да 11.00 у Дубраўскай, Глыбачанскай і Вялікадолецкай бальніцах сястрынскага догляду будзе арганізаваны Дзень адкрытай інфармацыі па адзначанай тэме.

У рамках акцыі з 17 па 20 верасня з 15.00 да 16.00 будзе працаваць “гарачая лінія” па пытаннях прафілактыкі і лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў. Вашых тэлефанаванняў чакаюць па нумары 2-75-04.

Н.ДРОЗД, намеснік галоўнага ўрача Ушацкай ЦРБ.

←С начала мая в области по поводу укусов клещей обратились 5037 человек, в том числе за минувшие субботу и воскресенье, – 26 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика